Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
пазапінаем іх,дак ены доўга лежаць. Дзяражычы. Вокна пазапінаюць i чытаюць. Ручаёўка. ПАЗАСТУ'СУВАЦЬ зак. Пабіць. Кулакамі пазастуcye маладіцу мо кожды день. Дзяражычы. ПАЗАСТЫЧА'ЦЬ зак. Забраць назад, вярнуць. ён пазастычаў свае усе: там табурэтку, там карваць. Дзяражычы. ПАЗАСТЫ'ЧУВАЦЬ зак. ПрымусІць працаваць. Maладёж забралі немцы, парабкамі пазастычувалі. Дзяражычы. ПАЗАУЧОФІ прысл. Пазаўчора. Пазаўчорі сказала, шо адкулясь прыехала жэншчына. Дзяражычы. Пазаўчорі згулялі веселле, паехалі маладые к его бацьку. Pyчаёўка. ПАЗАЯДА'ЦЬ зак. Змучыць папрокамі. У Івана було чэцвера децей, дак ена була іх пазаедала, несправедлівая була жэншчына. Казярогі. ПАЗВЯРНА'ЦЬ зак. 1. Паскручваць. Матка голавы пазвернае вуткам, да м'яса едім усю восень, а nep'e у падушку. Дзяражычы. 2. Збіць. Васіль як нап'ецца, дак гледі, штоб стаўбы не пазвернаў. Пярэдзелка. ПАЗДАРО'ВІЦЦА незак. Адчуваць сябе добра. Як калі поздоровіцца, дак добра, як нехворая, a калі хворая, дак серца i Іде пад лёд, думаіш: оцета i канец тебе буде. Дзяражычы. ПАЗДРА'ВЩЦА зак. Паведаміць аб чым-небудзь. Напішы да паздраўся, шо ты ажаніўся. Дзяражычы. ПАЗІРНУ'ЦЬ зак. Зірнуць, глянуць. На воду пазірні, вада велікая. Бывалькі. ПАЗМІРА'ЦЬ зак. Паўміраць. Тые ужэ пазміралі, шчо со мною беседувалі. Дзяражычы. My пазміраем, астанецца Чаплін без людей. Чаплін. ПАЗНЕ'ННА прысл. Вельмі позна. Пазнённа учорі палеглі. Пярэдзелка. Пазнённа прышлі с поля, ужэ коровы булі дома. Чаплін. ПАЗНО'СІЦЬ зак. 1. Пазносідь. 3 усего кутка позндсілі к Просі посуд. Бывалькі. 2. Садраць, здзерці. Тым торхам позносіла пальцы. Дзяражычы. ПАЗО'РАНЫ прым. 1. Зняслаўлены, аганьбаваны. Ты Каці не ваді: мая девачка не поздраная. Дзяражычы. 2. Схільны ўзяць чужое, украсці. Ена позораная жэншчына: фляжку прыўяжа i несе молоко з хермы. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

nepe, мяса, напецца, пазастусуваць, пазастычаць, пазастычуваць, пазастў, пазаядаць, пазвярнаць, паздаровіцца, паздравщца, пазміраць, пазненна, пазносіць, пазораны, пазірнуць, познбсіла, чбрі
1 👁
 ◀  / 433  ▶