Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ПАДУ'СТ м. Подуст. Не люблю падустаў чарнамазых. Карпаўка. На падустаў прынаду варым. Пярэдзелка. ПАДУХА'НЩЦА зак. Надушыцца. Деўчата, сейчас давайце падуханімся, я купіла духі. Дзяражычы. ПАДУ'ШКА ж. 1. Падушка. Матка Пашы падушкі хорошие справіла, адіяла шоўкавае купіла. Ручаёўка. Летась у мене вуткі булі, дак я шэсць закруціла да у кадушку. Чаплін. 2. Пярына. Цяпер перына, а тады падушка доўгая була. Круглых не було, a доўгіе, чэраз увесь пол пакладе, дай спяць чалавек п'яць-шэсць. Пярэдзелка. 3. перан. Падаконнік. Падаконнік іначай называюць падушкай. Ручаёўка. ПАДХЛЯ'БІСТЬІ прым. Хударлявы. Такая корова падхлябістая, як шчука,— тонкая, пуза молбе. Дзяражычы. ПАДХЛЯ'БЛЕНЫ прым. Сухарлявы, тонкі. Іч, седіць падхляблены, ніде ні капеліначкі сала нема. Бывалькі. ПАДХО'ЖЫ прым. Падобны. Сібелі — рыба подхожа пад акунёў. Крупейкі. ПАДЧАРАНЯ' н. Дзіця малое, няроднае. У мене падкараняты добрые. Ручаёўка. Падчараня такое маленькое, як камашачка. Дзяражычы. ПАДЧЫНЯ'ЦЦА незак. Слухацца, падпарадкоўвацца. Той таму не хоча падчыняцца, а той таму — вот i сварка. Бывалькі. Адін аднаго не падчыняецца. Дзяражычы. ПАДШТУПО'УКА ж. Шво ўнізе плацця, спадніцы. На тры ніткі берьі i калі — ета падштупбука. Пярэдзелка. ПАДШЧЫТО'УВАЦЬ нгзак. Падлічваць. Мы шчэ не падшчытоўвалі, сколькі надаілі малака. Дзяражычы. ПАДШЫБА'ЙЛА м. Лодар, гультай. У нас німа падшыбайлаў — усе чернорабочие. Дзяражычы. ПАДШЫВА'НЧЫК м. Падлетак, падростак. Так быстра павырасталі Маніны хлопчыкі, недаўна саўсім маленькіе булі, a цепер пабач, якіе падшыванчыкі бегаюць. Казярогі. ПАДЫМА'ЦЬ незак. 1. Падымаць. Ты падымаеш пука, дак табе не урэдна. Бывалькі. Як вылежыцца лён, тады его падымаюць. Ручаёўка. 2. Весці песню першым голасам. У нас Анюта так добра падымае, запеюць, дак ее голас чутны па усей дерэўні. Казярогі. Песню заводяць: тая падымае, а другіе басуюць. Ручаёўка. ПАДЫМА'ЦЦА незак. 1. Падымацца, лезці. Падшы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кадўшку, падуханщца, падхлябістьі, падхожы, падштупоука, падшчытоуваць, падўстаў, падўшкай, падўшкі
2 👁
 ◀  / 433  ▶