ПАДНАРА'У прысл. Даспадобы. Шось не паднараў, не узела есці корова, можа жыр екі улілі у пойла. Pyчаёўка. ПАДНЯВГДЗІЦЬ зак. Падгаварыць. Ен падневідіў, i я пабег з ім на раку ставіць нерат, дак вот було ат матки Дзяражычы. ПАДНЯ'ЦЦА зак. 1. Устаць на ногі. Седела, седела i чуць паднелась с прызбы. Вулкан. // Устаць з пасцелі. Такі хлопец урэдны, паднімецца у поўнач i не спіць. Дзяражычы. 2. Падрасці. Я ж ужэ паднелась, була девачкай, а матка памерла, дак мне столысі белля трэба naпраць. Дзяражычы. Мае хлопцы седелі, седелі, а тады ураз паднелісь. Ручаёўка. Як я падняўся, сталі плугамі араць. Чаплін. ПАДО'ЛАК м. Сподняя вышытая частка жаночай caрочкі. Подолак e у сороццы, у спадніцы нема подолка. Пярэдзелка. ПАДО'НКІ мн. Знятае малако. Як скінеш вершок, дак тады ужэ подонкі астаюцца. Первамайск. ПАДПАВЕ'ТНІЧАК м. Верабей. Малюсенькая птушачка — падпавётнічак. Бывалькі. ПАДПА'ЛКА ж. Скавароднік. Падпалкі на скавараду пакладу, неХай пекуцца. Падпалкі у галкі скручу да у печ. Ручаёўка. ГТАДПАФ м. Драўніна, пачарнеўшая ад вільгаці. Доўга стаяць у цёплай ваде дерэўя да пачарнеюць — вот nadnap. Ручаёўка. ПАДПАРА'ДАК прысл. Падрад, запар. Падпарадак станам пець — уздумаем yce песні. Чаплін. ПАДПА'СКА ж. 1. Памочнік пастуха. Падпаскам буў мой Іваня цэлае лета. Ручаёўка. 2. Дапамога. Мне не трэба ваша падпаска, сама грошы зарабляю: буду жыць сваей сем'ёй. Карпаўка. ПАДПЛЁТКА 1 ж. Рамонт плеценай агарожы. Трэба падплесці плот, шчоб не упаў. Ено як скразны плот, дак ено іде правілна, а падплётку паганенна плесці. Ета не плецень, а падплётка. Дзяражычы. ПАДПЛЁТКА2 ж. Завостраная палачка для пляцення пасталоў. Падплётка—ета палачка такая, падплеталі ею лапці. Ручаёўка. Цепер не плетуць пасталы, дак i падплётак не делаюць. Чаплін. ПАДПО'Л м. Месца пад полам (палацямі). Он лезь
Дадатковыя словы
паднарау, падняцца, падолак, падонкі, падпаветнічак, падпалка, падпол, подблак, подблка, семёй
2 👁