ПАДАРОЖЖАЦЬ зак. Падаражаць. Уцеты мацер'ял ён буў да нікалаеўськай вайны сорак капеек аршын, а у войну плаціла тры рублі — ужэ падорожжаў. Дзяражычы.
ПАДАРЫЦЬ зак. Даць міласціну. Алеся і цепер старца не подорыць, а другая невестка прасцейшая. І сын такі: на кугах роботае, дак старца век не подорыць. Дзяражычы.
ПАДАЎНІНА ж. Даўніна. Пра падаўніну уздумалі. Дзяражычы. Цепер прыежджаюць з Мінска і з Гомеля да пра падаўніну пытаюць. Крупейкі.
ПАДАЎЧАРНІК м. Падпасак. Ты сегодні начальнік, а заўтры падаўчарнік. Дзяражычы. Я калісь малы скрозь падаўчарнікам буў. Ручаёўка.
ПАДАЦЦА незак. Здацца, паказацца. Нача што гарыць. Дак і мне падалося у Васіля. Дзяражычы. Ета сабака так вам падаўся бальшы! Ручаёўка.
ПАДАЦЦА зак. Пайсці. Ена там нап'ецца, наесца, песні запела і падалась. Дзяражычы. Я сваю роботу парабіла і падалась. Бывалькі. Узяў мешок і падаўсь у лес. Вулкан. // Паехаць, накіравацца. Падалісь нашы деўкі на Украіну грошы зарабляць сабе на адежу. Ручаёўка.
ПАДАЦЬ незак. 1. Падаць. Надя занежывела да падае. Дзяражычы. Ужэ два разы падала с калыскі девачка. Пярэдзелка. 2. Паміраць. Так не буде, як ото у голодны год падалі люді. Дзяражычы.
ПАДАШВА ж. Падэшва. Падашва атарвалася, пака дайшоў додому. Вулкан. Гразі начапляў на падошвы. Ручаёўка. У падашву буде колоць, абуйся. Чаплін.
ПАДБОЙКА ж. 1. Ніжняя частка страхі. Падбойка— каб дошч па ёй сцекаў, а не па хаце. Ручаёўка. 2. Набойка. Табе ужэ нада падбойкі набіць на каблукі. Ручаёўка.
ПАДВАКОННІЦА ж. Вянок, які знаходзіцца пад вокнамі. Ішчэ адін венок, і можна падваконніцу лажыць. Пярэдзелка. Падваконніца згніла, заменіць нада. Чаплін.
ПАДВАЛІНЫ мн. Ніжні вянок зруба. На падваліны пашло тры добрые дубы. Карпаўка. Нада падважыць увесь дом, а потым падваліны зменіць, падлажыць спод. Ручаёўка.
ПАДВАРОТНІЦА ж. 1. Падваротня. Хоць ба ты падваротніцу зделаў, а то курэй ніяк у дварэ не закутаеш, вулазяць на вуліцу. Ручаёўка. Во булі етые дашчы,
81 👁