рыла ему. Бывалькі. Цётка такая скупучая да ненавісная, захварэла, дак ніхто пра ее не уздумае і не паблагадарыць ні за што. Дзяражычы.
ПАБОЖКАЦЬ зак. Памаліцца. Прынесуць блінцы, кашу, пакладуць, пабожкаюць над ёй і пойдуць. Крупейкі.
ПАБОЛЬША прысл. Болей. Побольша постой тут, а целя па градах ходіць. Бывалькі. Побольша, побольша наберы гуркоў. Дзяражычы.
ПАБОЎЦІНА ж. Нішчымны і рэдкі суп ці боршч. Прышоў прымак да побоўціны з'еж. Дзяражычы. Дадуць побоўціны да і еж, дак ён паеў месяц да паехаў на рэнгент. Крупейкі.
ПАБОЧЫНА ж. Цвёрдае бакавое сала ці мяса. Што ета за м'яса ты мне укінула, што я еў, еў і рады не даў: ці ета екая побочына, ці я сам не прыдумаю. Крупейкі.
ПАБРАЦЦА зак. Пажаніцца. Іван з Мар'ей пабраліся, так харашэ жывуць. Ручаёўка. Умесці гулялі у одной дерэўні і пабраліся. Чаплін.
ПАБРАЦЬ зак. Пабраць. Тые небожы, што пабралі ее добро, дак і ейца не пакачаюць ей і скацеркі не засцелюць на магілцы. Дзяражычы. // Выйсці замуж. Маіх і девак быстра маладых пабралі: не успее узнікнуць, як і паберуць. Такіе, галубка, хлопцы пабралі, як мілы день. Дзяражычы. Павырываць лён, каноплі. Ужэ пабралі лён і паслалі ле копанкі. Пярэдзелка. Як паберуць лён, тады абіваюць. Пярэдзелка.
ПАБРЫЗКАЦЬ зак. Папырскаць. Трэба пабрызкаць кортошку ад жукоў, а то от бічымсь, бічымсь з етымі жукамі — кожды день аббіраем. Дзяражычы.
ПАБУРАЦЬ зак. Пабурыць, раскідаць. Стаўлеем хату там, етую точна пабураем. Пярэдзелка. Хлеў трэба буде пабураць, ён ужэ нікуды не годны. Бывалькі.
ПА-БЫСТРАМУ прысл. Хутка. Цепер рэкета пабыстраму довозіць у Гомель. Дзяражычы. Па-быстраму мне трэба з'ездіць у Гомель. Пярэдзелка.
ПАБЫЦЬ зак. Пабыць. Дома толькі тры дні пабыў. Ён тыжджань пабуде да у сыботу — гура туды — і паехаў, а табе дулю дасць. Дзяражычы. Год пабуў, як колхоз зарганізаваўся, а тады у Карэлію паехаў. Ручаёўка. Пражыць. А ён прышоў з вайны, пабуў тры гады дай умер. Ручаёўка. △ Пабыць за хазяінам. Пажыць за-
84 👁