НІМАЗНАЦЬ ЯК прысл. Вельмі. Папагаравалі німазнаць як. Пярэдзелка.
НІСКОЛЕЧКІ прысл. Ніколечкі. У его вопута німа ніскол ечкі. Дзяражычы.
НІЦАКА прысл. Ніц. Его ніцака паклалі. Дзяражычы. Діцяці ніцака паклаў у падушку, дак ено задыхнулася. Бывалькі.
НІЦЫ прым. Подлы, ганебны. Такі чорт ніцы, што жыць з ім нельга. Дзяражычы.
НІЧАГЕНЬКА займ. Нічога. У іх нічагенька не було. Крупейкі.
НІЧАГУСІ займ. Нічога. Я не хочу ні грошай, нічагусі. Дзяражычы.
НІЧОГА займ. 1. Нічога. Як прышлі з лесу, дак нічога у хаці не було. Бывалькі. 2. Нішто сабе. На від нічога, а пагаманіць, дак шыгірае, нічым нічога не разабраць. Дзяражычы. △ Нічым нічога. Зусім нічога. Гуркі е, яблакі е, а як прыде зіма, дак нічым нічога не застанецца. Казярогі. Нічым нічога не чула і не бачыла. Ручаёўка.
НІШКНУЦЬ незак. Маўчаць. Прыказалі, штоб нішкнулі, што мы па шышкі хаділі. Крупейкі.
НІШЧЫМНЫ прым. 1. Нішчымны. Пабоўніна — суп нішчымны. Казярогі. Наварыла хоць і нішчымнага, абы што было есці. Карпаўка. 2. Парожні, пусты. Адін чалавек вазіў сваю жонку у больніцу і еде нішчымнай подводай назад. Карпаўка.
НІЯКІ займ. 1. Ніякі. Ніякай людям банечкі не пастрояць. Ручаёўка. У девачкі нема ніякага роду. Чаплін. 2. Дрэнны, благі. Ой, ена ж ніякая саўсім. Дзяражычы. Такіе уроділі буракі — засуха, дак ены ніякія. Ручаёўка. Ён ніякі, і ена ніякая — ніхто іх не любіць у нас. Чаплін.
НОЖНІ мн. Ножны. Дай мне ножань падстрыгці Маню. Дзяражычы.
НОСЦЫК м. Выспятак. Я ее на носцыках прыкачу додому, а біць не буду. Дзяражычы. Прышла — замкнутая землянка, я носцыкам як дала, дак дверы адчыніліся. Ручаёўка.
НОША ж. Яечнікі ў курыцы. Нема у мене куры: я купіла у Параскі, дак ена ношу адбіла. Як удар куру па спіне, дак у ее тая ноша паб'ецца і еечкі патруцца. Дзяражычы.
НОШЫ мн. Насілкі. Беры ношы да несі. Ручаёўка.
НУДНА прысл. Сумна. А, пане Тамара, чужые, а
78 👁