Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
НЕДАРЭ'ЧЛІВЬІ прым. Картавы, заікасты. Злекалі хлопчыка: недарэчлівы саўсім стаў. Ручаёўка. НЕДАСЕ'КІ мн. Заганы ў палатне. Недасёкі буваюць, калі уток хорошо не прыбіваеш бёрдам. Ручаёўка. НЕ'ЕДЗЬ ж. Ежа. Хіба ета гуляка пойде капаць, ена умрэ без нёеді. Дзяражычы. Цэлая буде, не умрэ без нёеді. Ручаёўка. НЕ'ЖАНЬ м. Эпілепсія, ирыпадак. Его нёжань б'е. Крупейкі. НЕЗДАЛЯ'ШЧЫ прым. Слабы здароўем, кволы. Вы нездаляшчые, дак вам нельга работаць у колхозі. Дзяражычы. Іван такі нездаляшчы: мешка не падніме. Крупейкі. Я маладая папахаділа па тых дорожках', a цепер нездаляшчая стала. Ручаёўка. НЕКАЛЬС'ГВА н. Адсутнасць, недахоп вольнага часу. От, галубка, екое нёкальства. Дзяражычы. Ета, мамачка мая, так чэраз нёкальства. Чаплін. За нёкальствам i свету не бачым. Карпаўка. НЕ'КАСЬ ж. Сенажаць дрэннай якасці. Касіў нёкась сеголета, дак на корову не хваціць на зіму. Пярэдзелка. НЕЛАДО'М прысл. Не ў лад, бязладна. Неладом іде, дак нема чаго успамінаць. Ручаёўка. НЕЛЮДЗЯ'ЧЫ прым. 1. Нягодны. Адін ціліхвон далі, да ŭ той нелюдячы. Дзяражычы. 2. Непрыгожы. Я думаю: такую нелюдячую цалуе. Бывалькі. 3. Слабы, хворы. Матку его нелюдячую, слепую хавала ад немцаў на печы. Дзяражычы. НЕМАЗНА'ЦЬ прысл. Немаведама. Было парадкам, а цепер немазнаць штО там робяць. Пярэдзелка. НЕ'МАЧ ж. 1. Бяссілле, слабасць. А бацьку твайму нёмач. Дзяражычы. А я думаю: калі б табе нёмач. Казярогі. 2. Няшчасце, бяда. Ты мне не помач, а нёмач: толькі i знаіш хварэць. Вулкан. Атагналі нёмач, выгналі немцаў з нашай зямлі. Пярэдзелка. Л Даждацца вбучай нёмачы. Не дачакацца нічога. Ты тут дажджэсся вбучай нёмачы. Дзяражычы. НЕ'МКА ж. Нямая. Ена не попросіць, ена, як нёмка, не аброціцца ні к кому. Дзяражычы. НЕ'МЦЫ: у нёмцы. На нямеччыну. Маю дачку у нёмцы угналі. Бывалькі. НЕ'МЧЫК м. Нямы. Той дед ета добра ведае, толькі ён нёмчык, не говдрыць. Ручаёўка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбўчай, дорбжках, недарэчлівьі, недасекі, неедзь, нежань, некальсгва, некась, неладбм, нелюдзячы, немач, немка, немцы, немчык, попрбсіць
3 👁
 ◀  / 433  ▶