НАШАТКАВА'ЦЦА зак. Насыходзіцца, набіцца. К ёй набіраецца поўная хата, іх петнаццаць ці шэснаццаць як нашэткуецца баб. Дзяражычы. НАШЧЫКА'ЦЬ зак. Нашчыпаць. Іді нашчыкай цыбулі. Ручаёўка. Нашчыкала перак у цыбулі. Чаплін. НА'ШЫНА ж. Мясцовае асяроддзе. У нашыну пайці} дак там такіе разговоры. Пярэдзелка. НА'ШЫНЕЦ м. Чалавек з мясдовага асяроддзя. У Лоеві у клубі нашынцаў бачылі. Дзяражычы. Куды ужэ нашынцу з імі рауняица! У нас усе па-наські: самі тком i в'яжам. Дзяражычы. НАШЬГПКАЦЦА зак. Набіцца, назбірацца. Нашыпкалася поўная хата. Дзяражычы. НАЯ' часц. А як жа, так. Ная, не ходіць к бацъку другі год. Карпаўка. НЕ прыназ. Каля. Адну ноч не Пашы седелі. Карпаўка. Сёдні увечары не вакна доўга пелі. Первамайск. НЕАЦАНО'ВАНЫ прым. Бясплатны. Молочко неацандванае, піце, сколькі захочацца. Дзяражычы. НЕ'БА н. 1. Неба. Екое сегодні чыстае нёба. Чаплін. 2. Паднябенне. Баліць нёба у роце. Пярэдзелка. Я учора нёба косткай уколола. Ручаёўка. 3. Скляпенне ў печы. Нёба, кабыла — адно i тое ж. Пярэдзелка. Кірпіч выпаў з нёба. Ручаёўка. НЕБАГА'ЦЬКА прысл. 1. Нямнога, мала. Небагацька, поўзогдна толькі землі було. Ручаёўка. Небагацька проса у нас e. Чаплін. 2. Недалёка, блізка. Небагацька да Украіны: пераедь чэраз ржу, стрэнь чалавека — i другі разговор, там говораць па-украінські. Дзяражычы. Памянш. небагацечка. Небагацечка да Украіны. Дзяражычы. НЕБАЖА'ТА мн. Унукі. Жніце, жніце, небажата, у нас жыцечка небагата (3 нар. песні). Чаплін. НЕБЕСПРЫМЕ'ННА прысл. Бясспрэчна. Як легла, небеспрымённа лежала месяцаў два. Ручаёўка. НЕ'БУДЗЬ: нёбудзь бярэ. Зло ахоплівае. Ніколі у мене у хаці так не було, такога квацер'янты наделалі,, мене нёбудь берэ, не магу гледець, я не магу перажыць. Дзяражычы. Нёбудзь узяла. Хвароба напала. Штоб цебе ужэ нёбудь узела. Дзяражычы. НЕВІДЗЯ'ШЧЫ прым. Сляпы. У его невідяшчая матка була. Дзяражычы
Дадатковыя словы
вяжам, квацерянты, нашаткавацца, нашчыкаць, нашына, нашынец, нашэткўецца, неацанованы, небеспрыменна, небудзь, невідзяшчы
4 👁