Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
запалі. Пажаданне нядобрага. Хай цебе агні запаляць, як ты мне уеўся у печонкі. Казярогі. Наплюём дай naŭшлі, думаем, хоць цебе агднь запалі. Первамайск. Як c агню. Хутка. Як c агню вылецелі з зады. Первамайск. АГРАБЛЯ'ЦЬ незак. Рабаваць. Нас жа паліцаі i немцы аграблялі, наголо аграблялі: i касцюмы, i yce бралі. Первамайск. Аграблялі калісь у нас у лесі. Ручаёўка. АГРЫЗНУ'ЦЦА зак. перан. Груба, ca злосцю сказаць. Такую невестку Піліп узяў: ніколі не агрызнёцца, маўчыць i маўчыць, што ёй ні кажы. Вулкан. Наверна, езык такі, шо ca усімі агрызнулася, дак ніхто не хоча даваць. Чаплін. АГУРКО'ВЫ прым. Агурочны. Хто кажа росдльнік, а хто кажа боршч агурковы. Ручаёўка. Агурковы росол деці добра едяць. Чаплін. АДАБРА'ЦЬ зак. 1. Адабраць. Адабралі десяць coтак плану. Дзяражычы. 2. перан. Ампутаваць, адрэзаць. Па наге ён так ударыў, што ногу адабралі. Первамайск. АДАЛЯВА'ЦЬ незак. Адольваць, асільваць. Праўда людей адалевае na прыроді. Дзяражычы. Порода адалевае, no пордді такіе хорошие деці у Ігнаціхі. Ручаёўка. АДАТКА'ЦЬ зак. Выткаць. Як я ататку — замочую, штоб сыроўка вымакла. Дзяражычы. АДБАРАБО'ШЫЦЬ зак. груб. Моцна пабіць. Пошбу раз ее мужык к деўкам, дак ена его адбарабошыла добра. Ручаёўка. АДБАЯ'РЫЦЦА зак. Адгаварыцца, апраўдацца. Ociпаўна умее ат усіх адбаярыцца. Бывалькі. Бач, як лоўка адбаярылася, а ужэ цэлую неделю не була на робоці. Дзяражычы. АДБІВА'ЦЬ незак. 1. Адбіваць. Адбівай доскі, паладім шчыкет с тобой. Бывалькі. 2. Адтыкаць. Адбівай пляшку да вот вуп'ем. Ручаёўка. Бач, прынеслі канцэрву, адбівай тую канцэрву да на стол. Чаплін. 3. Клеймаваць. Учора хаділі адбіваць лес на делянцы у Ракітным. Вулкан. 4. Прывабліваць да сябе хлопца ці дзяўчыну. Клава адбівала Андрэя у Mapyci, а ён кінуў ее. Бывалькі. Не адбівай, падруга, друга, не адбівай, красавіца. Адбівай, падруга, друга, у цебе лёгкая рука, сорак раз скажу спасіба, што адбіла дурака (3 прыпеўкі). Карпаўка. Д Адбіваць глузды i памяць. Рабіць тупым, беспамятным. Детачка мая, чого ты усе седіш i седіш з кніжкай, вучоба адбівае глузды i памець. Бывалькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аграбляць, агрызнуцца, агрызнўлася, агуркбвы, адаляваць, адаткаць, адбарабошыць, ататкў, вупем, пошбў, росбл
5 👁
 ◀  / 433  ▶