Дзяражычы. На мінуц'шачку пастаўлю корддплі i готова. Бывалькі.
МІНЧАВА'ЦЦА незак. Хвалявацца, трывожыцца. Іді бо раді бога, душа мінчуецца, бы коні у цыгана. Ручаёўка.
MIP м. Народ. Увесь мір ужэ cee. Бывалькі. Простдела дак не адна — а там столькі міру. Крупейкі. Mr py тут було — земле важна. Первамайск. Столькі міру сабралася, як мураўя. Ручаёўка.
МІРАВА'ЦЬ незак. Прэміраваць. За шчо его будуць міраваць? ён ніколі нормы не выпалніў. Ручаёўка.
МІРО'ВАНЫ: адным мірам мірдваны. Падобны адзін да другога. Адным мірам мірдваны — yce цепер адінакавые. Ручаёўка.
MIPCKI': мірскія зобры. Зборы з грамады. Сем рублей за землю адверналі, а шэсць — мірскіе зобры. Бывалькі.
MI'CA ж. Міска. У сенцах міса стаіць, берыце. Ручаёўка.
MI'CKA ж. 1. Міска. Што вы краснае есце у місцы? Дзяражычы. Бабі сто годоў, дак ена возьме бутылачку віна, налле у міску, накрышыць хлеба i есць. Ручаёўка. 2. Таз. Пойдіш у баню, дак вазьмі большую міску. Чаплін. То у місцы лісты да храпы лежаць, пачысці храпы децям, заберы корові лісце i храпы. Дзяражычы.
МГТАЛЕМ прысл. Хутка. Міталем вырас сасоннік. Пярэдзелка.
МГТАРСТВА н. Пакута, мука. Ена як пашла па мытарству послі вайны. Ручаёўка.
МЛІН м. Млын. Трэба було б у млін завезці, да казаў Міхалка, завозу багата, дак нехай пазней. Ручаёўка.
МЛІНЕ'Ц м. Блінец. То ж ена муку кінула на млінцы да будам есці с салам ці сметанаю. Бывалькі. Ена млінца не спечэ харашэ, а так абу як. Вулкан. Прынёс мой бацька млінцбу мне дай кажа свату: «Своточык мой, яварка, несі Ходоры». Дзяражычы.
МЛЯ'ВА прысл. Мляўка. Нездорова на вуліцы сегодні — млява. сонца цэлы день не відна. Бывалькі.
МО пабочн. сл. Можа, можа быць. Мо табе трэба шчо? Дзяражычы. Ена, мо, хоча, штоб ішоў у прымы. Бывалькі. Вам, мо, к абеду малачка паставіць у печ? Карпаўка
Дадатковыя словы
mica, micka, зббры, млінец, млінцбў, мінуцшачку, мінчавацца, мінчўецца, мірованы, свотбчык, ходбры
24 👁