МЕСНАСЦЬ ж. Мясцовасць. У адну мёснасць усім хіба пападе? Пярэдзелка.
МЕСЯЧКА м. і ж. Месяц. Ужэ мёсячка не абуты, заўтра погода буде. Вулкан. Як цеперакі — дастаюць і мёсячкі, летаюць на ракетах. Ручаёўка. 2. Радыска. Наделай, мама, халадцу з мёсячкі. Казярогі. А выгадна мёсячку саджаць: месяц парасце — і вызрэла. Мохаў.
МЕСЯЧНА прысл. Штомесячна. Табе мёсяшна іде, хоць ты і не роботаіш. Ручаёўка.
МЕТАР м. Метр. Зараз вам мётарам адмераю і будеце збіраць. Ручаёўка.
МЕТРА ж. Метр. Мётру узяў на плоточык. Бывалькі. Думала, шчо тая лента малая, аж ена чуць не цэлая мётра. Ручаёўка. Памянш. мёцерка. Дала две мёцеркі сіццу на кохтачку. Казярогі.
МЕХ: кожа мехам. Абавязкова. Тады ж было: кожа мехам, а аддай і м'яса, і яйца, а цепер ужэ добра. Дзяражычы.
МЕХАНОША м. і ж. Непаседа. Ну і деўка, ну і механоша. Цэлы день як метла бегае. Пярэдзелка.
МЕШАНЬ м. Помесь. Наш езык мёшань. Дзяражычы. Народ у Баршчоўцы — мёшань. Ручаёўка.
МЖА ж. Імгла. Надаела ета мжа, пошоў бы екі дошч добры. Казярогі.
МЖАК м. Імжа. Мжак іде, туманам аседае, такая холодная погода. Ручаёўка.
МІЖДА прыназ. Паміж. Цечэ у міне дежачка міжда абручоў. Уторы міжда абручоў. Дзяражычы.
МІЗІНЕЦ м. Мезенец. Мізінец вувіхнула. Ручаёўка.
МІКАЦЬ незак. Мукаць (пра жывёлу). Корова мікае, нача не хоча выходіць. Дзяражычы.
МІЛАСЕРДНЫ прым. Літасцівы. Мне на его тожа абідна, я на его не міласердна, бо ён адбіў Пашу, а сам не думаў жэніцца. Дзяражычы.
МІЛАСЛІВЫ прым. Міласцівы, ласкавы. Хорошы дед буў: ні спорыў, ні сварыўсь — такі міласлівы, усіх жалеў. Міласлівы буў да ўсіх. Казярогі.
МІЛЁР м. Вугаль для кузні. Бабы не зделаюць мілёра. Ручаёўка. Адін круга мілёра ходіць дай говорыць: як ета ены запалілі, што ніде діркі нема. Казярогі.
МІНУХА ж. Агрэх. Чого ж мінух столькі зрабілі. Пагледі, адны сцежкі. Пярэдзелка.
МІНУЦІНАЧКА ж. Хвілінка. Мінуціначку і пойдам.
80 👁