ставіў манарку проці царскіх врат (3 нар. песні). Чаплін. МАНА'Х м. Бутля ад 3 да 6 літраў. Цэлы манах масла ружэйнага наліў. Ручаёўка. Деўкі дасталі маю настойку у манасі i усю вупілі — цэлых п'яць літраў. Дзяражычы. МАНА'ЦЦЕ н. Лахманы. Ну, кага, угадуй, а сама воны ему закрыла рукамі да за манацце его держыць. Крупейкі. МАНЕ'РКА ж. Высокая банка з носікам. Манерку бінзыну абернуў да запаліў на весне уцета, дак згарэла тры хаты. Дзяражычы. МА'ШЯ ж. Здань, прывід. Седжу дома, як манія. Дзяражычы. МАНТА'ШКА ж. Мянташка. Манташкай манташаць. Чаплін. МАНУ'ЦЬ незак. 1. Завабліваць. Ено плавала, танула, к сабе девачку манула (3 нар. песні). Ручаёўка. 2. Маніць, хлусіць. Не мані ты, мамка мая, а скажы праўду, куды пашлі хлопцы. Чаплін. МАРАВІ'ЦА ж. 1. Скула. 1 маравща мне не села. Карпаўка. 2. Нешта нязначнае.— Ены ж нагналі гарэлкі? — Эге, нагналі ены марав'щу. Дзяражычы. МАРАВЬГ: маравая скула. Карбункул. Маравая скула падхапілась пад бородой i памерла. Маравая — крэпка ніцая. Ручаёўка. МАРА' ж. Нячысцік. Думает: вот ззаду мара екая схваціць, а цепер ні мары німа, нічога. Ручаёўка. Калісь казалі, што мара клубком кацілась за чалавекам. Ручаёўка. MAPA'KA ж. Дробны дождж. Сёдні марака іде. Дзяражычы. МАРГАВІ'ЦА ж. Маланка. Маргавіца бліскае увесь вечар. Бывалькі. МАРГУ'ЛЯ ж. Газоўка. Стаіць, гарыць маргуля, я куделю праду — загарэлась куделя. Дзяражычы. Памянш. маргулька. Баба прала кудельку пад маргулькаю. Дзяражычы. МАРДЗЕ'ЛІК м. Корж. Мардёлікі — коржыкі nmaнічныя i жытныя. Бывалькі. МАРДЗЕ'ЛЬ м. груб. Таўстун. Мачыха сваіх децей марделёў панагадоўвае, a Есіпавы бегаюці к цёткам. Такі буў мардэль — шчок не відна. Дзяражычы
Дадатковыя словы
mapaka, манерка, мануць, маравщу, маравіца, маргўлька, маргўлькаю, маргўля, мардзель, мардзелік, машя, пяць
3 👁