Старонка 185
◀ / 433 ▶
ЛЮБІСЦІК м. Любіста. Рвалі арамонак, усякую траву да купалі унучку, у любісціку купалі. Любісцік трава, лісце так пахне. Ручаёўка. ЛЮБІЦЕЛЬКА ж. Аматарка. Прося любіцелка була пець і гуляць. Дзяражычы. Я була любіцелка рабіць. Пярэдзелка. ЛЮД м. Людзі, люд. Столькі люду па рацэ ехала. Дзяражычы. Памянш. людзечкі, людзькі. Думаю, пайду пабачу екіесь людечкі. Прыдуць людечкі. Бывалькі. Усе б людечкі узраделі, каб сказалі мір, мір ва усім свету. Дзяражычы. А вот, людькі, што ено значыць? Бывалькі. Да беда, людькі, не успеў атскочыць, дак задавіла. Казярогі. ЛЮДЗІНА ж. Чалавек. Хатя б табе людіна папалась, што б цебе трохі гледела. Пярэдзелка. Як чужы, кажуць: там адна людіна ходіць, я не угадаў. Ручаёўка. ЛЮДНЫ прым. Таварыскі. Ены людные, у іх скрозь люді булі. Дзяражычы. Ена век людная: з цэрквы бацька прыведе тры сталы, дак ена прывеціць усіх і панагадоўвае. Дзяражычы. ЛЮЛЬКА ж. Калыска. У кого стаячая, дак кажуць люлька. Ручаёўка. ЛЮЛЯЦЬ незак. Калыхаць. У люльцы діцяці люляе, а калісь казалі калыша. Люляю — не спіць. Дзяражычы. ЛЯ прыназ. 1. Для. Далі ему квацеру і ле сем'і. О-о, етага аселенца хваціць ле мене. Дзяражычы. Будка ле сабакі. Казярогі. У бацькі жыла — любавалася: ле ее комлата була. Ручаёўка. Летась купіў сена ле короўкі, сеголета німа за што купляць. Вулкан. 2. Каля. Ен сваіх родічаў паўмазваў ле себе. Бывалькі. Адін роботае ле Рэчыцы. Вулкан. Ле капу паставіў вілкі, граблі. Ручаёўка. Ена мо ле месяца жаліцца. Дзяражычы. ЛЯБЕХ м. Гультай. Што за лябехі — лежаць цэлы день на сонцы. Пярэдзелка. ЛЯГАМ: лягам зацяць. Залажыць (горла). Уцета лягам зацела і дыхаць нельга. Дзяражычы. ЛЯГКУШКА ж. Лёгкае. Мы ж коўбік начынім легкушкаю, дак смачны, смачны. Дзяражычы. ЛЯДАЧЫ прым. Лядашчы. Луччай буду у моры рыбку есці, як на куце мне з ледачым сесці (З нар. песні). Пярэдзелка. Набіла мужа, прагнала з хаты: іді, ледачы, ганца шукаці (З нар. песні). Чаплін. ЛЯДЗЯШ м. Кавалак лёду. Два ледешы хорошые
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 433 ▶