Старонка 182
◀ / 433 ▶
ЛОДАР м. Лежань, лайдак. Лодар на абед іде. Ручаёўка. ЛОЖА н. Пасцель, месца для сну. Мае й ложа на печы. Бывалькі. ЛОЖКА ж. Лыжка. Ложкі новые купілі. Ручаёўка. Ложку з дерава робяць, з ліпы. Чаплін. Памянш. ложачка. Усе маленькіе ложачкі пагнулі. Казярогі. ЛОЙТРА ж. зняваж. Гультай. Ах ты, лойтра, лежыш увесь день. Бывалькі. ЛОКАЦЬ м. Локаць, частка рукі. Локаць трохі абадрала. Дзяражычы. Ударыў локаць больна. Бывалькі.//Частка рукава. Усе локці папрарываў, не успееш зашыць. Пярэдзелка. Мера даўжыні. Локаць — ат пальцаў да ключыцы, да самай ямачкі. Дзяражычы.— Екіе твае губкі? — Па п'яць локцеў, па девяць, па дванаццаць локцеў. Бывалькі. Калісь полотно вумеравалі локцямі. Па шэсць локот ткалі. Ручаёўка. Сем локот — хата. Чаплін. ЛОКША ж. Локшына. Наварыла локшы, натаўкла маку, спекла конікаў і паставіла крывенькай — ото ж такая добрая була мачыха. Дзяражычы. Я ужэ варыла сегодні локшу із крухмалу. Ручаёўка. ЛОКШЫНА ж. Локшына з крухмалу. Локшына кордопельная. Казярогі. Локшына — ета лапша з кордопельной мукі, з бліноў. Пярэдзелка. Локшына—лапша з крухмалу. Чаплін. ЛОПШЫНА ж. Локшына. Лопшыны наварыла на абед. Ручаёўка. Трэба лопшыны накачаць. Пярэдзелка. ЛОСК: як лоск. Упокат. Лежаць, як лоск, столькі іх тады пабілі. Дзяражычы. ЛОСКАТ м. Казытанне. Я баюсь лоскату. Дзяражычы. ЛОТКА ж. Лодка. Учора і лотак было хватала, а столькі люду па рацэ ехала. Дзяражычы. ЛОЎКА прысл. Добра. Чустую себе так спраўна і лоўка. Дзяражычы. ЛУБКА ж. Лубянка (бочачка). І мед буў, лубка патакі стаіць. Дзяражычы. Поўную лубку меду накаталі. Казярогі.//Салянка з кары ліпы. Насып солі у лубку. П'яць лубак солі разышлося. Ручаёўка. ЛУБЯНКА ж. Вялікая бочка, у якую ссыпалі зерне. Зразу прывезлі зерно і высыпалі у чатыры луб'янкі. Калісь зерно ссыпалі у луб'янкі. Дзяражычы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶