Баба ехідная, а пагаварылі б з ею, дак льстам сцёле. Ручаёўка. ЛРТЫ прым. Гумавы. Стары купіў сабе літые сапагі — хлопец прышоў забраў. Ручаёўка. ЛІХАЛЕ'ЦЦЕ н. Ліха, бяда. Што вы тут седіце i гледіце, а ліхалёцце у дерэўню коціць. А вы, деўкі, берыцесь задрукі да ганіце ліхалёцце з дерэўні. Ены гумно запалілі, штоб згарэла ліхалёцце (3 нар. казкі). Первамайск. ЛІ'ХВІК м. Жаночая вопратка без рукавоў. У ліхвіку тры пасачкі былі. Калісь у баб былі ліхвікі з брыжыкамі. Шнуровачка па-вашаму ліхвік, а па-нашаму шнуровачка. Бывалькі. ЛІХІ' прым. 1. Хворы. Цепер усе жывуць: i ліхіе, i здоровые, а калісь багата децей умірала. Ручаёўка. 2. Худы. ён такі ліхі стаў, як з ею сышоўся: усё вісіць на ём. Дзяражычы. Памянш. ліхёнечкі. Хоць ена екая буде ліхёнечкая, дак я ее не кіну. Дзяражычы.Л 3 ліхою няволі. 3 лаянкай. Я прыду, а ена на мене з ліхою неволі. Ручаёўка. Ліхая гадзіна. Нядобры час. Ніхто не прыгарне пры ліхди гадіне (3 нар. песні). Пярэдзелка. ЛІЦО' н. Твар. Ліцо наклёвана воспай. Ручаёўка. Памянш. лічанька. Жыта жала, утамілася, да з лічанька зменілася (3 нар. песні). Пярэдзелка. Спішу лічанька на бумажцы, прыб'ю к той сцене, де лажыцца мне (3 нар. песні). Бывалькі. ЛГЧБА ж. Падлік. Лічба — ета лічаць грошы ці што другое. Ручаёўка. ЛІЧМА'Н м. 1. Ордэн. Палучыў білет i лічман той. Дзяражычы. Ён такі бравы прышоў c арміі, усе груді у лічманах. Бывалькі. 2. Медальён. Лічман на шыі блішчыць. Дзяражычы. ЛІ'ЧНЫ прым. Прывабны, статны, ён жа удалы, хороши, лічны. Дзяражычы. ЛПЛАТА' ж. Лішняе, непатрэбнае. У іх столькі лішаты на городе. Дзяражычы. ЛІША'ЦЦА незак. Пазбаўляцца. /з жаднасці ума лішаецца. Дзяражычы. ЛІШТВА' ж. Ліштва. Юпку шые, тады падкладе знізу — i ліштвди называецца. Ручаёўка. Падрубі ліштву, абарвалася. Чаплін. ЛОГ м. Лагчына з хмызняком. У лесу мелкае сена, па лагах буйнейшае. Пярэдзелка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ліхалецце, ліхдй, лішацца, ліштвдй, ліштвў, прыбю
21 👁