ЛЕМЕХАВАТЫ прым. Дурнаваты. Лемехаваты чалавек. Ручаёўка.
ЛЕНІШЧА н. Ільнішча. На ленішча мы ганялі целят. Первамайск.
ЛЕПНІ мн. Варэнікі. Я ж лёпней налепіла, іх трэба есці са сметанаю. Чаплін.
ЛЕПЯСТАЦЬ незак. Хлюпаць, булькаць. Так лепестала усю дорогу у его усерэдіні: на вороцях і кончыўсь у дварэ. Ручаёўка.
ЛЕПЯЦЁХАЦЬ незак. Булькаць. Суп лепяцёхае — булькоча: зварыўся. Пярэдзелка.
ЛЕСКА ж. Лесвіца. Лёска ото у нас стаіць, шчо лазяць па ёй. Дзяражычы. Лёску падставіла да лезь, кажу, на яблыню. Дзяражычы. Дробныя пруткі для агарожы. Лёскаю заплетаюць зобор. Ручаёўка.//Палка, дошчачка. Іде, укінула нам лёску у сенцы падпаліваць печ. Дзяражычы. Доўгая тонкая жэрдка. Паставіў дед лёску, падпер ею неба (З казкі). Пярэдзелка. Памянш. лёсачка. Узела лёсачку да пазатыкае діркі — ужэ не к цеплу ідецца, а к холаду. У лубкі, у лёсачкі, узялі: ото ено і страдала. Дзяражычы.
ЛЕТА: лёта лёцкае. На працягу ўсяго лета. Трэплецца лёта лёцкае. Казярогі. Корміць кабаны лёта лёцкае. Дзяражычы.
ЛЕТАСЬ прысл. Летась. Лётась палучалі харашэ. Пярэдзелка. То было лётась. Ручаёўка.
ЛЕТНІК м. Летнік, лёгкі пінжак. Надень лётнік, шчоб цеплей було. Дзяражычы. Я думала ету кохтачку прыгладіць, а ена пад лётнікам добра буде. Бывалькі. У лётніку пабегла, а кухвайкі не надела. Чаплін. Памянш. лётнічак. І кухвайкі не надела, голая і пабегла, у лётнічку, а кухвайка як вісела, так і вісіць. Дзяражычы.
ЛЕТНІК м. Летняе стойла. У полі ле канавы на летніку доім. Дзяражычы.
ЛЕЧАЯ ж. Адтуліна ў жорнах, куды сыплецца зерне. Лёчая забілася, трэба прачысціць. Ручаёўка.
ЛЕЯ ж. Моцны дождж. Да рэкі дайшлі, аж як пашла лёя, заліва тая, дак вумачыла усіх, усе папорціла, што на нас було. Дзяражычы.
ЛЁГАМ: лёгам ляжаць. Ляжаць доўга. Легла і лежыць лёгам. Дзяражычы. Уся пшэніца лёгам лежыць, расце зелень па ёй — вотмаладь. Чаплін.
ЛЁГКАЯ прым. Лёгкае. Куды тая Верачка гадіцца,
77 👁