Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ЛА'ПАЦЬ незак. Капаць. Дошч липае i липае, я стаю жду, а таварыша нема. Ручаёўка. ЛАПЕ'ЧКА ж. Лапік. Лапёчку цыбулі i лапёчку чеснаку пасаділа. Ручаёўка. Дай ты мне етые лапёчкі, ены у цебе усероўна валяюцца. Дзяражычы. ЛА'САЧКА ж. Ласкавая жанчына. Матка кажа: «Нашто ты ему дулю дала, ён жа вупіў, ты б ле его лисачкай, а ты ему дулю». Дзяражычы. Ена такая лисачка, усе ее любяць. Бывалькі. ЛАСКАВРК м. Мяшочак для сыру. 3 двух гладышак — ласкавік сыру. Бывалькі. Ласкавік — сумка для сыру. Казярогі. Падай мне ласкавік, сыр адкіну. Пярэдзелка. ЛАСКАТА'ЦЬ незак. Казытаць. Чаго ты ласкдчыш мене? Дзяражычы. ЛАСКА'ЦЬ незак. Запрашаць. Даўно нас деці ужэ ласкиюць к сабе. Ручаёўка. ЛА'СТАУКА ж. 1. Ластаўка. Сегодні ластаўкі нізка летаюцъ. Бывалькі. 2. Клін, устаўка ў сарочку пад пахамі. Пад рукавы устаўлялі листаўкі, каб раскошна було. Ручаёўка. Тады ж раней сорочкі шылі не так, як цепер, a з ластаўкамі. Січас ета мода вышла. Чаплін. Памянш. ластавачка. 1. Ластавачкі летаюцъ перад дажджом. Дзяражычы. 2. Ластавачка сюды прышываецца, штоб буў шыршы рукаў. Дзяражычы. ЛАТА'К м. Коўш. Латик — коўш, што сыпляцца удабрэнне з самалёта. Казярогі. ЛА'ТАНЫ прым. Латаны (пра адзенне). Бабы прыдуць да наденуць такіе латаные кухвайкі, а жывуць луччай мене. А я надену не латаную кухвайку, а целую, дак кажуцъ: ена багатая. Дзяражычы. ЛАТА'ЦЬ незак. Латаць. Я латаю свекру кухвайку, а ена несе мне діцяці. Ручаёўка. ЛАТАЧСУК м. Латак. Па латачку іде адгон, дак ён сівенькі, сівенькі. Дзяражычы. ЛА'ТКА ою. 1. Лапік, латка, кавалак тканіны. Налапіла штаны ці кажух литкаю. Пярэдзелка. Латак панаслала на спадніцу. Ручаёўка. У лиццы там у мене цемент. Дзяражычы. Папашукалі, а ено лежыцъ у скрыні, у лиццы. Бывалькі. За мой город вуганяюцъ, на той лацЦы i таўкуцца каровы. Чаплін. 2. Кішэня. У казачыні латка, а ў етай лиццы трынаццаць рублёў. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лапаць, лапечка, ласачка, ласкатаць, ласкаць, ласкйюць, ластаука, латачкў, латйк, лйпае, лйсач, лйсачка, лйстаўкі, лйткаю, лйццы, сорбчкі
4 👁
 ◀  / 433  ▶