КУТ м. Вугал, кут. Кут толькі адін у хаце — де іконы, а то усе куткі. Карпаўка. У нас скрозь на куцё стаіць столік i віконы вісяць. Папоўка. КУ'ТАЦЬ незак. 1. Агароджваць. Кутаць город трэба. Карпаўка. 2. Укручваць. Бач, як Манька сваю ляльку кутае. Дзяражычы. КУТО'К м. Куток (у хаце, на дварэ, у вёсцы, у полі). Замеці смецце у куток. Ручаёўка. Ена б здолела, пабегла б да аббегала б увесь куток, дак ена не бачыць. У две стаді ганяюць короў, той куток асобенна. Дзяражычы. Адно діця у мене, як ужэ вужаня, дак ні у які куток нельзя іці. Дзяражычы. КУ'ТНІ прым. Карэнны (пра зуб). У мене ужэ два кутніх нема. Ручаёўка. Калі паследніе зубы, то кутніе, ці проці вока. Чаплін. КУ'ХЛІК м. Кубак. У кухлік молоко наліваюць, чай п'юць. Пярэдзелка. O-o, у мене вада e у кухліку. Дзяражычы. КУХТА'ЛЬ м. Грымак, кухталь. Нехай бы бацьку кухталя поднёс. Дзяражычы. Надаваў кухталёў i пабег. Пярэдзелка. КУЦАПЕ'ТКА ж. Нізкарослы чалавек. Волька такая маленечкая — куцапётка у нас кажуць. Дзяражычы. КУЦЦЯ' ж. 1. Куцця, абрадавая вячэра. Тры куцці у каляды: две посных, a пасерэдіні багатая — шчадруха. Дзяражычы. 2. Каша. Деўкам у школу нанач варыла куццю; ечмёню натаўчэш i зварыш кашу густую — куццю. Ручаёўка. Д Пбсная куцця, пёршая куцця. Абрадавая вячэра перад калядамі. На посную куццю вараць поены боршч, кашу, узвар. Чаплін. На пёршую куццю варым жа куццю — кашу такую ячнаю ці грэцкаю. Ручаёўка. Багатая куцця. Абрадавая вячэра перад Новым годам. Багатая куцця проці Новага году, тады скаромнае можна есці. Чаплін. Трэццяя куцця. Абрадавая вячэра перад вадохрышчам. На трэцяю куццю поснічаюць, ходяць у цэркву. Чаплін. КУ'ЦЫ прым. 1. Маларослы. Жэншчына куцая, таўстая. Бывалькі. Куцы, дак выдумалі дупель, куцэйшы за бабу. Дзяражычы. 2. Кароткі. Пінжачок куцы стаў. Вулкан. КУУЧА ж. 1. Куча. Гной скідаў у кучу. Дзяражычы. Склаў у кучу вілы, граблі. Карпаўка. 2. перан. Гурт, натоўп. Калісь я іду у Ліпнекі, a куча стаіць мужчын. Дзя
Дадатковыя словы
дўпель, куцапетка, кўтае, кўтаць, кўтніе, кўтніх, кўхлік, кўхліку, кўцая, кўцы, кўча, кўчу, пюць
3 👁