Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
церы. Ручаёўка. Л Колькі заўгддна. Шмат. Сенакосу накосім колькі заўгддна. Дзяражычы. КОМ м. Камяк. Комамі пустацвет у гурках. Ручаёўка. КО'МЕЛЬ м. Дзяркач. Матка мая увыйшла, да за комель, да давай чысціць нас. Бывалькі. Іді, бо зараз комлем па спіне дам. Дзяражычы. КО'МШАК м. Выступ у печы. Падай спічкі, там на кдмінку лежаць. Первамайск. КО'МЛАТА ж. 1. Пакой. Я вас пераберу у тую комлату, Дзяражычы. У іх добрые комлаты, велікіе. Ручаёўка. 2. Гарадскі дом. У Веры у хаце, як у комлаці, а у цебе шчо, адна гразь. Дзяражычы.//Хата, ён прышоў, а ена з хаты уцекла. А ён: «Люба Дзмітраўна, idi у комлату», Ручаёўка. КОН м. Гульня ў мяч.— А де ж хлопцы? — Пайшлі у кон гуляць. Пярэдзелка. Кон— гульня у мяч. Адводяць поле, паделяюцца на две парцеі, беруць мяч i кідаюць. У кого папаў, той выходіць. Первамайск. КО'ШК 1 м. Цвыркун. На траву вунь сколькі кднікаў прыгав. Чаплін. KO'HIK2 м. Чарка. Конік— ета калісь чарка. Дзяражычы. КО'Ш К3 м. Варэнік. Заўтра будам з вішань конікі делаць. Кднікі маленькіе, лепяцца кулачкамі. Дзяражычы. Два конікі прынёс, шо пекуць із сырам. Казярогі. KO'HIKI мн. Жарты. Пару кднікаў выдумаем. Чаплин Л Кднікі вытвараць. Капрызіць. Конікі вытварае у хаці. Пярэдзелка. КО'РШАК, КО'РШЫК м. Каршун. Коршак усіх курэй табе перацегае, Пярэдзелка. Коршык хваць i несе к старыку. Ахотнікі будуць гнаць вутку, а я вделаюсь коршыкам. Крупейкі. КО'СТУР м. Мыліца. Як не с костурам іду, дак я валяюся. Хадня з костурам не хадня. Бывалькі. Страшна, ужэ гады тры з костурам хаджу. Дзяражычы. Піліп на кастурох, ножка его не становіцца. Первамайск. КО'СЫ мн. 1. Валасы. Абстрыжы хлопца, а то косы ужэ велікіе. Дзяражычы. У цебе косы густые. Ручаёўка. 2. Вусікі ў кукурузным пачатку. Кіехі ужэ косы папускалі. Ручаёўка. Косы пачарнелі, трэба напарыць кіехоў. Чаплін
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

kohik, kohiki, кастурбх, кбмлаты, комлата, комшак, кош, кошк, ііхата
4 👁
 ◀  / 433  ▶