КІРСА ж. Апілкі. Ета ж кірса лежыць. Схадіце прынесіце кірсы у сарай. Ручаёўка.
КІРШЭНЬ ж. Карак. Адін аднаго укволіць, дак кажуць: а ты б узяў его за кіршэнь да аб землю. Пярэдзелка. Дай ему добра у кіршэнь, дак не буде лезці. Ручаёўка.
КІСЕЙКА ж. Паркалёвая хустка. У магазін прывезлі кісейкі. Карпаўка. Купіла сабе две беленькіе кісейкі, улетку добра буде насіць. Первамайск.
КІСЛЯК м. Сыракваша. Кісляк вазьмі на стале у гладышцы. Бывалькі. Деўкі, запівайце кіслеком. Дзяражычы.
КІТАЙКА ж. Стужка. Іді купі сабе кітайкі у лаўцы, будеш заплетаць у косы. Пярэдзелка.
КІЎ м. Ківок. Хорошае діця дак і ківу баіцца. Дзяражычы.
КІЦІЦА ж. Кутас у поясе. Плетуць із розных нітак паесы, а із кіціц банцікі заўяжуць. Ручаёўка. Акрайкі булі лучковые с кіціцамі. Дзяражычы.
КІЦІЦЫ мн. Махры. Прыўёз мне калісь мужык платок з кіціцамі, дак ён і зараз шчэ жыве. Карпаўка.
КІЧКА ж. 1. Куча. Седяць жукі кічкамі — кучаю такою, па чатыры умесці, адін на одном лежаць. Ручаёўка. 2. Корч. Кічкі капаць — кусты раскарчоўваць, карчы капаць. Казярогі.
КІШКІ мн. 1. Кішкі. У майго унука летась буў заварат кішок, зелені багата наеўся. Ручаёўка. 2. перан. Мякаць у гарбузах. Вубераш гарбузы, кішкі коровам пакідай. Казярогі. У красных гарбузах і кішак меней і смачнейшыя ены. Дзяражычы.
КІШЭНЯ ж. Кішэнь. Кішэня цепер старые говораць, а маладые — карман. Ручаёўка. Кішэня у старых баб напераді. Дзяражычы. Кішэні у баб у спадніцы, у мужчын — карман. Первамайск.
КІЯНКА ж. Драўляны малаток. Кіянка — дераўяны молоток, екім загінаюць жэсць. Пярэдзелка.
КІЯХІ мн. 1. Кукуруза. Кіехі дабрэнные параслі, на кожнай кіяшыне па тры штукі кіехоў. Дзяражычы. Раней з кіехоў хлеб рабілі. Ручаёўка. 2. Рагоз. Па-ручаёўску называецца кіехі, рагаза называецца: у болоці вісокая расце, ліст шырокі, а наверсі во етые кіехі. Ручаёўка.
КІЯШНІК м. Сцябло кукурузы з лісцямі. Іді наламай кіяшніку. Ручаёўка. Кіяшнік велікі порос. Чаплін.
78 👁