Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
павілася да там i прапала уся. Ручаёўка. I у стручках вараць квасулю — укусна. Чаплін. КВАТЭФКА ж. Фортачка. 3 Масквы перадавалі, шоб не завешувалі i шоб кватэрка була аткрытая. Дзяражычы. Аткрыйце кватэрку, а то дыхаць нечым. Казярогі. КВЕТ м. Кветка. Суконны плоток з кветамі. Казярогі. КВЕ'ЦАЦЬ незак. Мазаць, пэдкаць. Шчо ты тут квёцаеш? Дзяражычы. КВО'ЛЩЦА незак. Быць хворым. Ена ж усё лецечка квдліцца. Дзяражычы. КВО'ЛЫ прым. Слабы, хваравіты. Чым-небудзь бальны, слабенькі — квдлы. Казярогі. Можа пацерпеці да прытвараецца трохі — вот i кволы. Бывалькі. Вот екі ён кволы, за его не вазьміся; я тожа кволая: як трохі забалею, дак i прытвараюся. Вулкан. КЕТАЦЬ незак. Крычаць (пра гусей). Гусь кёгае. Бывалькі. КІДА'ЦЬ незак. 1. Кідаць. Жонку кідае да з ею знаецца. Дзяражычы. Шухля — бальшая лапата, кідаюць ею песок i усе такое. Ручаёўка. 2. перан. Садзіць бульбу. Некоторые садяць, некоторые кідаюць. Кідаюць — коробку берэш i кідаеш. А садім, дак з кошыка ці з ведра па одной. Пярэдзелка. KIEK м. Кій. Матка за кіёк, пашла, разогнала заручыны. Бувала цэбер цэлы наллем малака у хлеве да на кіёк i несом. Дзяражычы. У Гомлі худенькая, як еты кіёк, стала. Чаплін. КІЙКІ' мн. Кукуруза. Найшла дзе знесцісь курыца— у кійках. Казярогі. Мая жонка добра умее варыць кійкі. Карпаўка. Дубовая каша з кійкоў. Пярэдзелка. КІ'ПЕТАК м. Кіпень, вар. К'шетак — ета гарачая вада. Ручаёўка. Ллём кіпетак у белле. Чаплін. КІПЕ'ЦЬ незак. 1. Кіпець. Кіпіць боршч у печы. Ручаёўка.//Жадаць, быць узбуджаным. Параска тая за ім кіпёла, дай наехала у чужые сёла даіць коровы, а ён ажаніўся. Дзяражычы. 2. Гніць, псавацца. Дым паднімаецца з бурта — кіпіць кортошка, сеяць ею нельга, ена була перададена крухмальнаму заводу. Первамайск. КІРЗА'ТЬІ прым. Кірпаты. Такая кірзатая, як цацка. Дзяражычы. Нос кірзаты. Бывалькі. Памянш. кірзаценькі. Кірзаценькая, як лялька, носіка саўсім не відна. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

квблая, квецаць, кволщца, кшетак, кірзатьі, ііжадаць
3 👁
 ◀  / 433  ▶