КАРОМЫСЛЫ мн. Вясёлка. Глянь, коромыслы павіслі. Пярэдзелка.
КАРОНКІ мн. Карункі. Мар'я красівенна коронкі в'яжа. Дзяражычы. Навучылася красівенныя коронкі везаць. Бывалькі. Раней кружавы коронкамі називалі. Ручаёўка.
КАРОСЛІВЫ прым. Карослівы. Цеперакі рэдка корослівые деці бываюць. Вулкан. Чарвівы (пра бульбу). Ета кортошка корослівая і заражоная. Ручаёўка.
КАРОЎЧЫНА ж. Кароўка. Як у кого короўчына хорошая, дак есць і молоко, і масла. Чаплін. Памянш. кароўчыначка. Короўчыначка була да прадалі. Карпаўка.
КАРСЭТ м. Гарсэт. Карсэт — без рукавоў, на сем ці на девяць кліноў іззаду, корочай плацця, адеецца як бы халат. Бывалькі. У цэркві бачыла бабу у карсэце. Пярэдзелка.
КАРТАПЛЯНЫ прым. Бульбяны. Давай напеком бéцаў картапляных. Дзяражычы.
КАРТОПЕЛЬ м. Бульба. Прыехалі, дак у ее шчо,— адін кортопель, дай годі. Дзяражычы. Еты ужэ пастарэў кортопель, трэба его свінням аддаць. Ручаёўка.
КАРТОПЛІ, КАРДОПЛІ мн. Бульба. Хазяйка укіне поўхунта м'яса у кортоплі ане у боршч. Дзяражычы. На усадьбі неважные кордоплі. Первамайск. Іді кордоплі вубірай. Чаплін.
КАРТОПЛЯ ж. Бульба. Усю кортоплю акапаў. Первамайск. Нема сеголета кортоплі — не буде і сала. Чаплін.
КАРУЗЛЫ прым. Закарэлы. Усе трапкі карузлые. Бывалькі. Шурпаты (пра бульбу). То чарвівые, то карузлые кордоплі. Дзяражычы.
КАРЦЕЦЬ незак. Непакоіць, хацецца. Карціць ему зделаць што-небудь. Ручаёўка. Як бы не умеў, дак і не карцела б. Дзяражычы.
КАРЫВОД м. Карагод. Паўёў деўку па вуліцы карывод вадіць. Пярэдзелка.
КАРЫСНІЦА ж. Той, хто прыносіць карысць. Пайду даіць сваю карысніцу. Дзяражычы.
КАРЫЦЦА незак. Пакарацца. Калі б здороўе було, дак нікому не карыўся б. Дзяражычы. Татулечка родны, я табе каруся. Карысе ты, діця мае, чужой чужыне (З нар. песні). Пярэдзелка.
75 👁