Старонка 153
◀ / 433 ▶
чай, як сыны прыедуць, дак спяць, а на другой я сама. Чаплін. КАРАВАЧНІК, КАРАВАШНІК м. Зборшчык старых рэчаў, анучак. У каравачніка купіла хустачку. Казярогі. Аж еде каравашнік з сынам. Бабы-плутаркі, несіце караўкі,— так крычаў каравашнік. Чаплін. КАРАДЗІЦЦА незак. Прытварацца. Хіба я б караділася, калі б магла рабіць. Дзяражычы. Крыўляцца. Перастань карадіцца, а то схопіш кухталя. Вулкан. КАРАДЫ мн. Крыўлянне. Кінь карады свае, большая девачка ужэ, стыдна так делаць. Дзяражычы. КАРАНАВАТЫ прым. Нізкі і галінасты. Сад твой каранаваты. Чаплін. КАРАЎНІК м. Зборшчык старых рэчаў, анучак. Бувала, караўнікі ездяць, возяць жычкі. Дзяражычы. Караўнікаў цепер німа, не возяць нічога. Казярогі. КАРАЦЬ незак. Караць. Хто его карае? Ходіць на свободе. Пярэдзелка. Лаяць, выгаворваць. Девяць децей пахараніць, каменное серца нада, а мужык п'е, паследняга пахараніла, назаўтра устала, карала, карала его. Пярэдзелка. КАРДАПЛЯНІШЧА н. Бульбянішча. Кардаплянішча буду араць. Казярогі. КАРДАПЛЯННЕ н. Бульбянік, бацвінне бульбы. Кардаплянне пасцягуваў да узараў. Казярогі. КАРДОШКА ж. Бульба. Склалі сена, і кордошка ешчэ увойде. Дзяражычы. КАРЛІВЫ прым. Паслухмяны. Колькі ні усякай, ены пойдуць: ены карлівые. Ручаёўка. КАРМІЛЬНІЦА ж. Карміліца. Пагана буде без коровы, ена ж кармільніца наша. Дзяражычы. КАРОВЯЧЧЫ прым. Каровін. Коровеччы гной вывозім. Дзяражычы. КАРОМІСЕЛ м. Каромысел.— Чо ты на короміслі воду носіш? — А я не умею без коромісла: рукі баляць. Дзяражычы. Екіе далека жывуць, дак на короміслі носім воду. Ручаёўка. Мера (два вядры). Пайду под гору, да прынесу вады, да коромісел уваллю у капусту. Дзяражычы. КАРОМЫСЛІК м. Вага. Коромыслік — ета весы з кантарам. Дай мне свойго коромысліка звесіць муку. Пярэдзелка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 433 ▶