Старонка 151
◀ / 433 ▶
КАМЕШНІК м. Куток каля печы, дзе стаяць вілкі. Ну і вуметаеш жа ты, а у камешніку хто за цебе вумеце? Ручаёўка. КАМУЛКА ж. Карова без рог. Камулка була у адной суседкі, рог саўсім не було. Чаплін. КАМЫ мн. Бульбяная каша. Тапчані сейчас говораць, калісь гаварылі каму на тоўчоную кортоплю. Дзяражычы. Каму увечары будуць — прыходце. Ручаёўка. Було раз з етымі камамі: у гораді ж пюрэ кажуць, а я думаю на невестку, што сама пюрэ з'есць, а мне камоў натаўкла. Первамайск. КАМЯННЫ прым. Каменны. Девяць децей пахараніць — каменное нада серца. Пярэдзелка. Роботаць трэба каменное серца. Ручаёўка. КАМЯНЯЧЧА н. зб. Каменне. Каменячча панакідалі пад ногі, пасабірайце з дорогі. Ручаёўка. КАНАПЛЯНІК м. Верабей. Канаплянік жыве у стрэхах, ета шкодная пціца. Карпаўка. Канаплянікі, чэрці, усе проса паклевалі. Пярэдзелка. КАНАПЛЯНКА ж. Хустка з льняной тканіны. Канаплянка — плоток, на голову апінаюць. Пярэдзелка. Завежы канаплянку, а то голаву прастудіш. Дзяражычы. Канаплянка — хустка, ее на голаву і на плечы напінаюць. Казярогі. Ці мне браць, ці не браць з собой канаплянку — не вельмі ж холадна на дварэ. Ручаёўка. КАНЕЦ м. Канец. Чуць вуцеглі з ямы: падалі палку, дак ён ухапіўся за канец, два мужчыны цеглі. Дзяражычы. Нізка. Канец — у нас нізка азначае. Хлопцы прынеслі канцоў мо два грыбоў. Ручаёўка. КАНЕШНЯ прысл. Канечне, вядома. Канешня, усе бабушкі такіе. Ручаёўка. Канешня, прыедам к вам на каляды. Чаплін. КАНУН м. Сыта. Ета канун, што на похараны делаюць. Первамайск. КАНХВЕТА ж. Цукерка. У бабі у кішэні канхвета е. Бывалькі. Дай жа хоць адну канхвету цёці. Чаплін. КАНЯЧКА ж. Конь. Ні разу ні далі канячкі. Дзяражычы. КАПА ж. Капа. Трэба було накрыць тые тры капы сена, а то дошч змочыць. Чаплін. Екую б копу сена прыцёг. Ручаёўка. Адзінка лічэння, шэсцьдзесят снапоў жыта, ячменю і г. д. Трэба копу змалаціць. Ручаёўка. Калісь нажыналі па две капы у день нашы бабу. Вулкан.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 433 ▶