построілі, дак какурат наўпроціў. Ручаёўка. Какурат хлопец у школі буў. Чаплін. КАЛА'ДДЗЕ н. Калоды. Увесь Вулкан нада сабіраць каладде атваліваць. Дзяражычы. КАЛАТНЯ' ж. Страва, прыгатаваная з крухмалу, вады i тлушчу. Калатню раней на хрэсьбіны делалі. Первамайск. КАЛДУ'Н м. Варэнік з цёртай бульбы з мясам. Мучны варэнік з м'ясам, дак ета пільмені, a еслі тараные кортоплі з м'ясам, дак ета калдун. Первамайск. Калдуны я не делаю, бо ніхто не любіць. Рудня Марымонава. КАЛДЫБА'ЦЦА незак. Хістадца, калыхацца. Плыве човен, калдыбаецца, повен вады набіраецца (3 нар. песні). Бывалькі. КАЛЕ'КІ мн. Плечы. Садісь ка мне на калёкі. Ох, папанасіла на калеках уцетых во пацаноў. Пярэдзелка. Ён ужэ утаміўся: вазьмі его на калёкі. Первамайск. Баба мех на калёках несе. Бывалькі. Дак ты ездки на калёках у бабы? Казярогі. КАЛЕ'НА н. Род. У нас дед тут буў у парцізанах, з беднага калёна буў. Дзяражычы. КАЛЕУКА ж. Рубанак для выбірання ўзораў на налічніках. Нападобіе як рубанак, ена вузенькая, калёўка етая. Разные узоры делаюць ею. Ручаёўка. КАЛІ прысл. Часам, іншы раз. Сны калі ізвешчаюць. Дзяражычы. КА'ЛІВА н. Корч, куст (гародніны). Я учорі адно каліва абабрала, а сегодні две. Первамайск. Вурвеш каліва, а там во такенная картошына. Ручаёўка. Парацапаць кортоплі ле каліва трэба. Дзяражычы. Каліў шэзьдесят було, i памідораў багата. Первамайск. Прыді вурву каліў десяць бурака. Карпаўка. Пазыч ты мне хіця каліў п'яць капусты. Чаплін. КАЛРСНI прым. Колішні. Песні калісніе, старынные не пеюць. Крупейкі. Плашч прамок, дак я ету калісняю світку надела. Ручаёўка. КА'ЛІУЕ н. Каліўе. Каліўе высокае поросло, бач, екіе стаяць кортоплі. Ручаёўка. Сегодні прапалі буракі, na пальчыку тонкіе, каліўе павупірала. Чаплін. КАЛО'ДКА ж. 1. Невялікі кусок бервяна. Параска, цегні колодку. Бывалькі. 2. Від вулля. Колодка — вуллё холоднае. Ручаёўка. Да i зделана цікава вулле у колодках. Пярэдзелка. 3. Частка рубанка. Делаецца колодка
Дадатковыя словы
каладдзе, калдыбацца, калдўн, калекі, калена, калодка, каліуе, пяць
3 👁