Старонка 148
◀ / 433 ▶
шылі. Ена захавала грошы у казачыну у карман і не найде трынаццаць рублей. Дзяражычы. КАЗЁЛ м. Казёл. Казёл увесь сад пазгрызае. Чаплін. КАЗЁЛ м. Мерка для абмервання плошчы. Казёл — шо брыгадір мерае. Дзяражычы. КАЗЁЛ м. Прыстасаванне для распілоўкі дроў. Вазьмі казла, распілім дроў печы на две. Ручаёўка. КАЗІНЕЦ м. Падагра. Наверна, казінец у нагах: пальцы папухалі, на ногі не стане. Чаплін. КАЗЫРКА ж. Картуз. Казырку ад сонца надень. Казярогі. КАЗЫРОК м. 1. Картуз. Ён надеў казырок. Казярогі. 2. Верхняя частка шапкі. Купіў картуз з бліскучым казырком. Ручаёўка. 3. перан. Навес над дзвярамі. Хату кончылі, а сенцы не зделалі, дак прыделалі казырок, шчоб дошч не біў у дверы. Казярогі. КАЗЯНЯ н. Казляня. Етые казеняты такіе уедные, лезуць куда папала. Ручаёўка. Нема казеняці, аддала Сашы. Чаплін. Памянш. казянятка. Нема мойго казеняткі тут со мною. Чаплін. КАІЦЦА незак. Раскайвацца. Баба ж не вучылася, дак нехай цепер не каіцца, і я ж ее прасіла — вучысь, а ена кінула. Дзяражычы. Я не буду каіцца, шо кінула его. Ручаёўка. КАЙСТРА ж. Торба. Поўну кайстру хлеба назбіралі старцы. Чаплін. У кайстры шчэ каты паедяць сала. Карпаўка. Онь Пілекава іде у школу: кайстра цегаецца па земле. Дзяражычы. У кайстру кніжкі паклала. Казярогі. Памянш. кайстрачка, кайсцерка. Дай малую кайстрачку. Пярэдзелка. Насыпала Сашы две кайсцеркі проса. Дзяражычы. Калісь валы паслі, кайсцеркі насілі, хлебец туды положым дай носім цэлы день. Казярогі. КАЙСТРЫВЫ прым. Які мае шмат кастрыцы. Кайстрывы лён — багата кайстрыцы. Пярэдзелка. Патрэпкі тожа кайстрывые да луччые. Чаплін. КАЙСТРЫЦА ж. Кастрыца. Кайстрыца не гадіцца нікуды: вукідаем мы ее. Казярогі. У лену бувае багата кайстрыцы. Пярэдзелка. КАЙСЦЕР м. Кастрыца. Калісь кайсцеру мешок прынесеш да мерзлекоў прынесеш. Чаплін. КАКУРАТ прысл. Якраз. Немцы доту капалі, дак какурат угадіў снарад у тую яму. Крупейкі. Нову хату
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 433 ▶