ЗАПЕЧЧА н. Запечак. Пакладі там на запечча. Ручаёўка. ЗАПІНКА ж. Фартух. Запінкай запніся, а то плацце вымажаш. Крупейкі. ЗАПІР м. Франтон. Ат вуліцы у крышы запір. Чаплін. ЗАПІРУВАННЕ н. Франтон. Запіруванне соломай делаюць, шэлёўкай — запір. Рудня Марымонава. ЗАПНУЦЬ зак. 1. Завесіць. Матку его негадяшчую хавала ат немцаў: запну на печы, ена і седіць, а сама усе рабіла. Дзяражычы. Сабаку пчолы кусаюць, дак Лена казала, можа б чым-небудзь запнулі. Карпаўка. 2. Заслаць (пра пасцель). Я то от латкаю запнула пасцель дай пашла. Дзяражычы. ЗАПОМНІЦЬ зак. Запомніць. Я добра запомніла ее, хоць ена толькі раз була у нас. Дзяражычы. ЗАПОМНІЦЬ зак. Забыць. З Лоева у Магілёў ці куды, ай не атправілі ее, я запомніла, куды атправілі. Дзяражычы. Запомніў я, як ее завуць — ні то Дуня, ні то Маня — не уздумаю. Первамайск. ЗАПОНКА ж. Фартух. Запонка — палатняны хвартух. У мене вось ён, пагледі. Бывалькі. На буден день запонкі шылі з свойго палатна. Пярэдзелка. ЗАПРАПАСЦІЦЬ зак. Заваліць, загадзіць. Да запрапасцяць двор скражкамі, ваніць, мне не можна дыхаць, а му не носім іх. Дзяражычы. ЗАПРАСАЛІЦЦА зак. Закінуцца, згубіцца. Запрасаліліся мае чобаты. Пярэдзелка. ЗАПРАСОРЫЦЬ зак. Запраторыць. І куды ты запрасорыла мой плоток, шчо я шукаю, шукаю і не найду ніяк. Ручаёўка. Его ж кудысь далечэнна запрасорылі, мо на край свету. Дзяражычы. ЗАПРАТАЦЬ зак. Згубіць. Хіця б ваш ножык не запраталі. Ручаёўка. ЗАПУКАВАЦЬ незак. Утойваць, скрываць. Невестка кажа: мне не трэба твае грошы і ты. Ета не запукуе, а у вочы кажа. Дзяражычы. ЗАПУСЦІЦЬ зак. Запусціць. Тады дрошчы трэба буде запусціць. Дзяражычы. Паехалі рыбакі на возера лавіць рыбу невадам, запусцілі невад пад лёд і вуцеглі деда наверх. Первамайск. ЗАПУСЦІЦЬ зак. Закінуць, занядбаць. За восень так запусціла сваю хату, што не улезці ад гразі. Карпаўка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁