Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны (1982). Т. С. Янкова

 ◀  / 433  ▶ 
ена улекнулась — забалёла біркулёзам. Дзяражычы. Матка забалела рукамі. Казярогі. Сын забалёў лёгкімі. Первамайск. ЗА'БАРСКА ж. Абора ў лапцях. Заўтра трэба ехаць па сена, i забарскі ў пасталах парваліся саўсім. Ручаёўка. ЗАБАРЬГЦЦА зак. Затрымацца. Зашла да у сестры забарылася. Бывалькі. ЗАБІРА'НКА ж. Мужчынская кашуля са складкамі каля каўняра. Добрую забіранку пашыеш з етага саціну. Пярэдзелка. ЗАБО'ЙКА ж. Шчыкетнік. Забойка — забор з шалёўкі. Каргіаўка. Паставіла забойку з досак. Казярогі. ЗАБО'ЙНЫ прым. Праліўны. Заліва — забойны такі дошч, шо можа усе пазаліваць. Дзяражычы. ЗАБО'РЫ мн. Зборкі. Тут ззаду заборы у казачыні. Карпаўка. Калісь сорочкі з заборамі, з чэхлікамі да вуштупаеш — ого як. Дзяражычы. ЗАБО'ТА ж. Клопат. Без забот жыву, тады ж заботы ішлі, а цепер нема забот. Екіе у мене заботы, шо я не раблю нічога. Дзяражычы. ЗАБО'ЦЩЦА незак. Клапаціцца. Я не забдчуся ні аб чым. Бывалькі. Мы дамі аб сабе забоцімся, а як не пазабдцімся, ніхто i не падумае, як мы тут. Ручаёўка. ЗАБРА'ТЫ дзеепрым. Забраны. Бітон слівак забраты. Крупейкі. ЗАБЫ'ЦЦА зак. Забыць, запамятаваць. Міне зімой сон сасніўся, i я не забылася етага сну. Дзяражычы. ЗА'ВАД м. 1. Парода. У етага чалавека хорошы завад короў. Ручаёўка. 2. перан. Звычка. Дурны завад той, шчоб деўка з хлопцам кожан вечар гуляла да самага рання. Дзяражычы. ЗАВАЖЖА'ЦЬ зак. Заляйцаць. Заважжай'его даедь, куды хочаш. Ручаёўка. ЗАВАЛАКЦРСЯ зак. груб. Зайсці куды-небудзь. Трэба мне сюды завалакціся. Думала, думала, куды іці, да к вам i завалаклася. Дзяражычы. ЗАВАЛА'ЦЬ зак. Прымусіць. ён мене не можа завалаць кароў пасці, раз я не хочу. Бывалькі. Завалалі целятам каоіць. Дзяражычы. Хто тых девак гомельскіх завалаў насіць снапы? Бывалькі. ЗАВАЛАЧЬГЦЦА зак. груб. Зайсці. Я ішла додому да завалачылася у магазін. Дзяражычы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забарска, забота, забоцщца, забыцца, забіранка, заважжайего, заважжаць
1 👁
 ◀  / 433  ▶