Старонка 113
◀ / 433 ▶
Е Е асаб. форма быць. Ёсць. Небогі е? Тры небогі е. Дзяражычы. Як жа за ім не жыць. У іх жа усе е: і грошы, і сала, і адежа, і кортоплі, і усе. Ручаёўка. ЕЙНЫ займ. Яе. Ейны муж буде здаваць. Бывалькі. Нада з ейнай зарплаты браць пенсаю. Дзяражычы. Ейная сестра замужам. Крупейкі. ЕЛКІ прым. Ёлкі, прагорклы. Ну і елкае ж сала стала цепер, трэба скарэй біць другога кабана, а то етае і у рот не хочацца браць. Ручаёўка. ЕНТЫ займ. Гэты. Енты чалавек старэй за мене. Чаплін. ЕСЦЕКА асаб. форма быць. Ёсць. У нас тут тожа есцека такая, шчо вучылася. Ручаёўка. ЕСЦІ незак. Есці. Деўкі, ідіце есці. Ручаёўка. Маруся, разагрэй бабку і еж. Дзяражычы. Ена прывыкла толькі чай есці. Карпаўка. ЕТА часц. Гэта. Што ета ены пішуць усе? Пярэдзелка. Ета нада не рабіць, а з вамі усё седець. Ручаёўка. ЕТАКІ займ. Гэтакі, гэткі. Етакі хлопец вурас! Бывалькі. Тады етакае сонца було і дежка гуляла: можна було тады і паладіць дежку, дак ужэ б Прося і склала капусту. Дзяражычы. ЕТЫ займ. Гэты. Во еты стог добры, велікі. Вулкан. Ета не хвороба, ета пошасць такая ходіць. Дзяражычы. Ё ЁЖЫК м. Вожык. Прошлы год на плану було чэцвера ёжыкаў. Чаплін. ЁЛАЧКА ж. Ёлачка. Хоць маленькую ёлачку, а пастаўлю на Новы год. Казярогі. Спосаб вышывання. На куце вісеў ручнік, вышыты у ёлачку. Карпаўка. Я і ёлачкай вушывала, і лісцікамі, і усяк. Чаплін. ЁМАЧНІК м. Чапяльнік. Трэ нову ёмачнік зрабіць. Ручаёўка. ЁМКА ж. Чапяла. Іді падай ёмку, бо рукамі сковараду нельзя зняць. Крупейкі. Пачуў чалавек уночы, што завылі ваўкі, берэ ёмку і штурхае у комін: «Ву, ву, я вам дам!» Чаплін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 433 ▶