Дыялектны слоўнік (1970). Частка 3. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 173  ▶ 
ПАСАУТНУ'ЦЦА -уся, -ёшся, законч., ад саўтацца (гл.). Пахіснуцца. Ішла зь ягад. Пасаўтнуласа й усё ягады расыпала. Кл. ПАСМІРНЕ'ЦЬ (пасьмірнёць, пасьмірэць) -ё-ю i -э-ю; -ё-еш, -э-еш, неперах., законч. Cyпакоіцца, ураўнаважыцца, прыціхнуць, сціхнуць. Яму жонка памагла вылюдзкавацца (гл.). У рукі ўзяла, дзёці пашлі, прабралі ўсё разам, дак i пасьмірнёў. Пасьмірэў бы хоць які. Раз у савёт вызвалі да пагаварылі, да пастрашылі... Калі ні хочэш жыць зь людзьмі, рабіць c усімі, то выбірайся ацьсюль. Глуск. Камандуе: «Hi буду вучыцца, кіну школу». A тагды схадзіла ў школу. «Так i так»,— расказала. Пагаварылі й пасьмірнёў. Пярастаў вырабляць да камандаваць. Байл. ПАСМІРЭ'ЦЬ (пасьмірнёць i пасьмірэць) -э-ю, -э-еш, неперах., законч. Гл. пасмірнёць. ПАСШРА'ЦЦА -а-юся, -а-ешся, законч., ад спірацца (гл. спірацца у вып. 1959 г.). Паспрачацца. Я табё пасьпіраюся! Ты слова, а ён табё шэсь. Сл. Параўн.: Дунай з морам паспіраліся А за дзеваньку сіраціньку. Мора кажыць: я яе ўтаплю, Гэту дзеваньку-сіраціньку. Дунай кажыць: валной выкіну Гэту дзеваньку-сіраціньку. П. В. Шейн. Белорусские народные песни. СПб, 1874. ПАСТАЛЬГ р. -óy. Лапці. У нас на лапці пасталы мало калі гавораць. Хіба хто сьмёхам скажа. А — я быў ля Жыткавічаў — там: пасталы. Кл. ПАСТАУЛЯ'ЦЦА -я-ешся, -я-ецца, незаконч. Ганарыцца, заносіцца. Прыдуць у клуб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бўду, гавбраць, пасаутнуцца, пасмірнець, пасмірэць, пастауляцца, пасшрацца, саўтнўласа, хбчэш, ямў
12 👁
 ◀  / 173  ▶