ПАДЛЮКА р. -і, агульн. Слабая, худая, нявартасная жывёліна. А мо' табе на такую жытку гаварыць і ні трэба было? Хіба забыў, што маў? Падлюку на тры рублё, што да Глуска прыставала. Вольн.
ПАДМАГЧЫ (па(у)дмагці(чы)) -у, -аш, неперах., законч. Дапамагчы крыху. Так разгрузілі грэбяльку, што конь стаў, ні зь места. Добр[э], што йшлі мушчыны да ўсе разам падмаглі вуяхаць на сухое, а то й начаваць с канем прышлосо б. Кл. Падмажэце мне падняць (мяшок на плечы). Барб. Як змог, так падмог. Барб.
ПАДМЕЦЦА (па(у)дмецца) -е-юся, -е-ешся, законч. Паабяцаць, дакляраваць (даць што-небудзь, зрабіць што-небудзь). Ты ж пудмеўса. Нашто ж круціць? Пудмеўса — то й давай. Кл. Брыгадзіра пашукаю. Ні падмеяцца даць (каня), дак пайду ў шофяра папрашуса. Н. ж. Гл. памецца ў вып. 1959 г.
ПАДМІКІЦІЦЬ (па(у)дмікіціць) -ч-у, -ц-іш, перах., законч. Нечакана і трапна пажартаваць з каго-небудзь, але не жорстка, не з'едліва. Зь йім рабіць хорашэ. Робіць і раскажэ. А што не так, то вельмі лоўко пудмікіціць. Кл. І я цебе не раз падмікічу. Байл.
ПАДМЯВАЦЦА (па(у)дме(я)вацца) -а-юся, -а-ешся, незаконч. Абяцаць, дакляраваць. Гл. падмецца. А табе н[е] трэ' было падмевацца. А раз падмеўса, то йдзі зрабі. Н. ж. Ідзе й проплач гаворыць: «Хто прасіў падм[е]вацца?» Н. ж.
ПАДПРЭГЧЫ (па(у)тпрэгці(чы)) -у, -эш, перах., законч. Прыпрэгчы (другога каня, вала да запрэжанага). С такого грузкаго
76 👁