СЛОЎНІК
А
АБЛАХ(К)АЦЬ -а-еш, -а-е, перах., законч., зніжальн. Аббегаць у пошуках. За раніцу ўсё Цяскі (назва ўчастка лесу) аблахкаў. Мо' з дваццаць (грыбкоў) прынёс. Кл. Усюды й усё (усё) аблахала. Байл.
АБЛЕГЦІСЯ. Гл. аблёгчыся.
АБЛЕГЧЫСЯ (аблёгціса, аблёгчыса) -г-уся, -ж-ашся, законч. Абаперціся локцямі (седзячы, стоячы). Параўн.: у руск. мове облокотиться. Што вы (да дзяцей) аблёгліса на стол? Скацярку сьцягваяце. Ні аблягайцяса! Кл.
АБЛЕТКАВЫ прым. Той, які пералетаваў, якому год ці каля года. Тых, што ў сьцірце, аблёткавух: сухімі дрыўмі на хлеб печ напаліць трэба. Кл. У нас аблёткавае сёна. Пас. Я. К.
АБЛЫСІЦЬ -ш-у, -с-іш, перах., законч., ад лысіць (гл.). Крышку абчасаць (бервяно, дрэва), зрабіць «лысіны», «лысінкі». Часаць было позно. Дай, думаю, збольшаго апкару (гл. абкарыць у вып. 1960 г.), аблышу. Хай прасыхае. Кл.
АБЛЯГАЦЦА -а-юся, -а-ешся, незаконч. Гл. аблёгчыся. Ну чаго? Ну нашто абл[е]гацца на стол? Скацярку сажмакалі, ўрабілі ў нёй-
91 👁