Старонка 66
◀ / 173 ▶
аб'екта ў спалучэнні з прыметнікамі багаты, бедны, слабы і інш. Ты ні багаты на табак? Н. ж. На м'ёд сёлята год бедны. Кл. Ты слабы на жывот, то й ні падымай калоды. Кл. НААПОРВАЦЬ -а-ю, -а-еш, перах., законч., ад апорваць (гл.). Схадзі наапорвай сьлівак. Пас. Я. К. І дзе ты наапорваў такіх кручкоў? Кл. НАБАТАВАЦЬ -ў-ю, ў-еш, неперах., законч. Насварыцца на каго-небудзь, але ціха, няголасна і нязлосна, павучальна. Гл. пабатаваць. Жэня ж мой харошы. Набатавала на яго за грошы й шкадую: у яго й свой розум ужэ е. Пас. Я. К. На его набатуеш, а ён прыдзе й як нічого не было. Барб. НАБАЧЫЦЦА -уся, -ышся, законч. Многа пабачыць, убачыць. За свае (свае) жыццё нарабіласа, нахадзіласа. А чаго толькі набачыласа! Чаго толькі наглёдзеласа! Кл. НАБУХАЦЦА -а-юся, -а-ешся, законч. Многа выпіць. Набухаясса квасу, што жывот забаліць. Кл. Дарваўся да чужого, так набухаўся, што ног ні зьмёніць. Барб. НАБУХАЦЦА -а-юся, -а-ешся, законч. Накашляцца (пры цяжкім і частым кашлі). Галава баліць с кашлю. Цалюткі дзень, усёньку ноч бух і бух. Набухалася, што галава развальваяцца й вочы баляць. Пас. Я. К. НАБУХАЦЦА -а-юся, -а-ешся, законч. Нападацца. Пачынала хадзіць, дак бух і бух. За дзень набухаяцца, дак уся ў сінякох. Барб. НАВАЛАКЦІ (навалакці(чы)) -к-ў, -ч-эш, перах., законч. Навалачы. Таго скора разабралі, але ўжэ пасьпёў навалакці казённае адзёжы. Н. ж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 173 ▶