Старонка 62
◀ / 173 ▶
балота. У Сыцькавум Лузе тры лысінкі вукасіў. Дзьвё капё будзе. Кл. 4. Пустыя, голыя мясціны на сенажаці, на пасевах. Ці мо сёялі так, ці што? Адны лысіны на ўсёй пшаніцы. Пас. Чырв. ЛЫСІЦЬ -ш-у, -с-іш, перах., незаконч. З большага абчэсваць (бервяно, дрэва), рабіць «лысіны», «лысінкі». Кл. ЛЬ часціца, ужываецца ў неазначальных займенніках: хтоль, штоль, якіль; у неазначальных прыслоўях: дзель (дзе-небудзь), кудыль, якіль (як-небудзь). Нашто ты, Міша, апарат ёты ўзяў? Шчэ хтоль на дарозе возьме да адберэ. Кл. Хто рабіцьме, то штоль мёцьме, а ні рабіцьмеш, то нічого не будзе. Барб. Дай хоць які нож. Хоць якіль дай, хоць тупы. Кл. Мо й ні так, мо й ні добра зробім, але зробім. Якіль будзе. Кл. Каб якіль хоць да Малінава датупаць. Сл. ЛЮДНЕЦЬ (люднёць) -ё-еш, ё-е, неперах., незаконч. Станавіцца лепшым, выхаваным, змяняцца і знешне. Гл. вылюднець. Людзкіе (дзеці) на людзях люднёюць, а наш ні вулюдняў, а папаўса. Адзін — і той зьёхаў у сьвёт да нёйдзе зь недобрымі сышоўса. Хал. Параўн. прыказку У людзях люднёюць, а ў лесе дзічэюць. М МАЗЕПА р. -ы, жан. і мужч. Размазня. Мабыць, слова ўспрынялося з такім значэннем па першай частцы слова маз-, параўн.: мазаць, размазаць. Хіба такая мазёпа абёд людзкі згатуе? Кл. Нашто ж ты сказала на яго мазёпа? Барб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 173 ▶