кіе пасталі пат хатаю й дудукаюць мо' час. Чаго яны тут сталі дудукаць? Кл.
ДУКАВАЦЬ -ў-ю, -ў-еш, перах., незаконч. Настройваць, падвучваць, падбухторваць кагосьці. Дукавалі, дукавалі, покуль адбілі хлопца ат радні. Кл. Нашто дукаваць було? «А яны такіе, а яны сякіе». Кл.
ДУШНАТА р. -ы, жан. А ў йіх зіма й лёта ў хаце душната, што млёю, як зайду. Кл. З душнаты кроў з носу пашла. Сл.
ДЗЫГ'УЛЯ (дзыг'уля) р. -і, жан. Цыбатая; дзыг'уля ад дзыг'атая (цыбатая). Глянь, удвайіх ідуць пад ручку. Ён малы, як Яўменко, а яна дзыг'уля, дзыг'ата. Кл.
ДЗЫГУН (дзыг'ун) р. -а, мужч. Дзыгаты. Гл. дзыг'уля. С такім дзыг'уном ні зьбяжысься. Як шагнё, дак дзьвё метры адразу. Кл.
ДЗЮДКАЦЬ -а-ю, -а-еш, неперах, незакон. Гаварыць «дзю-дзю-дзю» (падзываць свіней). Дзе тыя сьвіньня? Дзюдкала, дзюдкала — німа. Пас. Я. К.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ. Так падзываюць свіней. Кл., Н. ж., пас. Я. К., Барб., Байл.
ДЗЮДЗЯ р. -і, жан. 1. Свіння. Набі, Толька, дзюдзю. Кл. Вазьмі Жэнькаву пугу да прагані дзюдзю. Адгані, донька, дзюдзю, дубцом яе, дубцом! Пас. Я. К. 2. Перан. Бруднае, мурзатае дзіця. Ах ты, мая дзюдзя. Ні Вася, а дзюдзя. Пас. Я. К.
ДЗЯКУЙ 1. Часціца. Дзякуй (табе, вам). Кл. 2. Загадны лад (2-я асоба адз. л.). Ты дзякуй мне. Каб ні я, то ўсё (усё) пашло б з дымам. Кл. 3. Назоўнік, мужч. Вялікі табё дзякуй, Ганна. Параўн.: вялікае дзякуй. БРС.
77 👁