ГАРАВАЦЬ -ў-ю, -ў-еш, неперах., незаконч. Працаваць працягла, настойліва. Даўнёй у нас людзі вельмі ж гаравалі. Хіба так як цяпер? Дзень і ноч рабілі. Вазьмеце Дарашовых. Прасьвету ні бачылі. Зіму й лецячко гаравалі. А што с тае гароўлі (гл. гароўля ў вып. 1959 г.) було? Кл.
ГАРБАЦЕЦЬ -е-ю, -е-еш, неперах., незаконч. Станавіцца, рабіцца гарбатым. Такі малады й гарбацяе. Кл. Абы-як скідай лес (бярвенні) — гарбацее. Хал.
ГАРБАЦІНКА р. -і, жан. Гарбінка. Параўн.: гарбінка — ад горб, гарбацінка — ад гарбат(ы). Габляні разы два, тут нейка гарбацінка, хай роўно будзе. Кл.
ГАРЛАТЫ прым. ад горла. Усе такіе гарлатые. Ужэ радня такая, такое кодло, што й спраку-веку манькуты й гарлатые. Кл. Хіба хто гарлаты, дак той і багаты? Кл.
ГАРЛАЧ р. -а, мужч. Гарлапан, гарласты. Мо б, гарлач, ты горло свае хаць сёні суняў? Кл. Гарлач. Вельмі ўжэ крычыць, на ўвесь раён. Кл.
ГАРОЎНЫ прым. ад таго кораня, што і гараваць, гора. Вельмі працавіты чалавек, які не мае і не ведае спачыну. Цяпер такіх гароўных німа. Машыны ўсе (усё) робяць, а людзі згуляць любяць. Кл. Гароўны сьвята ні жджэ. Баян.
ГАСІЦЬ -ш-у, -с-іш, з він. і без яго, незаконч. Моцна стукаць, біць. Хто так гасіць у вакно? Мусіць, п'янаго ні ўпускае ў хату. Дак то ў шыбу, то ў сьцену гасіць і гасіць. Кл.
ГАСЦЯВАЦЬ (гасьц[е]ваць, гасьцяваць) -ю-ю, -ю-еш, неперах., незаконч. Хіба ў вас ні-
76 👁