Розуму пытацца. Што ён? Прышоў розуму путацца? Кл. Параўн.: Ці ты, куме, розуму пытаеш? З народнай песні. Розуму тронуцца. Звар'яцець. Сказалі, што розуму тронуўса ў войну. Глуск. Каб ты розуму тронуўся! Нашто чапаў? Глуск. Параўн.: З Валок ці скуль баба тронулася з розуму. Радашк. Маладз. р-на. Рукі апалі. Рукі апусціліся (бытуе і рукі апусьціліся). Розум у его е, але чуць што, чуць ніўдача, зразу й рукі ападуць. Кл. Рукі ламаць. Як выказванне роспачы пры няшчасці. А маці разьлівалася, рукі ламала, ек пачула, што с сынам так зрабілaсо. Хал. Сабака набіты. Пра чалавека-нягодніка, які ўмее выкручвацца, хітры і асцярожны. А ў нас скоро разьб[е]руць, пазнаюць, хто сабака набіты. Той Ал[е]ксей, што ў паліцайі быў,— сабака сабакам. Сабака набіты, але дакруціўса. Кл. Салома ў салому. Пра ўрадлівую збажыну пры буйных саломінах. А бач, стала (пшаніца) карчыста (гл. карчысты), салома ў салому, колас у колас. Кл. Сама раз. Ціха стала, хмарнае неба, сама раз у рыбу схадзіць. Кл. Гл. сама што. Мнê тваê пальчаткі й шапка сама раз. Пас. Я. К. Сама што. Тое, што і сама раз (гл.). Зямелька вугралаca, само што картоплі кінуць (пасадзіць). Кл. Чаго ж ні хадзіць у школу? Шаснаццаты гôд. Само што вучыцца. Н. ж. Сваё хваліць, а чужое пад плот валіць. Хіба ты с праўдаю начаваў калі? Ты тôлькі сваé (сваё) хваліш, а чужое пат плôт валіш. Барб. Сверб узяў. Няўрымслівасць, нястрыманасць. Пасядзêце ціхянько! Чаго круцісься? Ато сьверб узяў? Кл. Свет не бачыў. Такога раскола (гл.) сьвêт ні бачыў. Глуск. Сквярэцца, як сала на скавародцы. Хал., Кл. Скласці склад. Гл. склад. Скрыва пазіраць. Мець на каго-небудзь затоеную крыўду. Гл. крыва пазіраць. Смага смажыць. А ш чаго смага смажыць? На вясельлі ні быў і сьвежыны ні рабіў. Глуск. Смешкі набок. Няма чаго жартаваць, скажам сур'ёзна. Тут сьмêшкі набôк, як дагаворымся, так зробім. Кл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁