ШАСТАКОЛІНА Гл. частаколіна. Дай гваздоў: шастаколіны прыбівацьму. Кл.
ШАСЦІНА (шасьціна) р. -ы, жан. Шостая частка (надзела пры індывідуальным карыстанні зямлёю). Канстантын, Трахім, Макар, Хведар — ува ўсіх у йіх па шасьціне було. Шасьціна ў нас дзьве дз[е]сяціне, траціна — чатыры, а чацьвярціна — тры. Трайціну папалам — дак і шасьціна. Кл.
ШАШОЛІЦЬ -ю, -іш, з він. і без яго, незаконч. Есці (пра дзяцей). Шашоліць — па асацыяцыі з тым, як «точыць» дрэва шашаль: працягла ці бесперапынна, з шамаценнем. Гл. шашолка. Ой, малайцы, стараяцяся! То хлеба кусок, то яблычкі, то йшчэ што. Шашоляць і шашоляць, як шашолкі. Кл. Шашоліць, ек шашолка. Барб.
ШАШОЛКА (шашолка) р. -і, агульн. Шашаль (звычайна ўжываецца шашаль). Гл. шашоліць. Дзеці — шашолкі, толькі давай! Пас. Я. К.
ШВЭНДАЛА (швендало(а)) р. -а, агульн., зняважл. (параўн.: боўдзіла, сёрбала). Той, хто бадзяецца без справы, трэ дні, швэндае (гл. швендаць у вып. 1959 г.). Чаго таму швэндалу трэба? Ходзіць абы! Трэба каму тут! Глуск.
ШВЭНДАЛА форма прошлага часу ад швэндаць (гл. у вып. 1959 г.). Дзень швендала, два швендала, а рабіцьме хто? Хто рабіцьме? Кл.
ШКЛЕЧКА (шклечко(а)) р. -а, ніяк., памянш. ад шкло. Шкельца. Параўн.: у руск. мове стеклышко. Нашлі шклечка, дак чуць ні біліся, ўсе хочуць сабе. Глуск.
77 👁