на рост, але нейкіе вельмі аструпелые. І што зь імі? Чаго аструпелые? Пас. Я. К.
АСТРУПЕЦЬ (аструпецьх) -е-еш, -е-е, неперах., законч. Пакрыцца струпамі. Мо' б, дакторка, памаглі як? Усе (усё) дзіцятачка аструпела. Мала што на тварыку — й на грудкі пашло. Увесь тварык аструпелы. Й рады ніякае німа. Паг.
АСЯНЧУК (асянчук, васянчук) р.-а, мужч. Свойская жывёліна, якая нарадзілася ўвосень. Два поцьсьвінкі гадую. Нешто росьлі (гл. росля) на йіх німа. Ведамо, асянчукі. Кл. З васянчука мало карысьці. Кл.
АТРАПАЦЬ -пл-ю, -пл-еш, перах., законч. 1. Атрапаць (лён, каноплі), ачысціць ад кастрыцы, рэшткаў саломы. Кл., Н. ж., Сым., Хал., Сл. Кожнянькая гаспадыня сама поля, сама выбірая, сама сьцеля, сама трэ, сама й атрэпле. Вайц. 2. Ачысціць (мех, вопратку) ад смецця, ад таго, што начаплялася. Куды ў хату? З возу начапляласо ўсяго!.. Хоць атрапі пальто свае (сваё). Кл. 3. У фразеалагізме рукі атрапаць.
АТРУІЦЦА (атруйіцца) -ішся, -іцца, законч. Атруціцца (ужываецца і атруціцца). Ці праўду кажуць, што с каньсервы можно атруйіцца? Кажуць, нейдзе за Глускам атруйіўса чалавек с каньсервы. Кл. З грыбоў і атруйіцца можно. Стр.
АТРУІЦЬ (атруйіць) -іш, -іць, перах., законч. Атруціць (ужываецца і атруціць). І казку-бок расказвалі, як мачаха паччарку атруйіла. Хал. Параўн.: А ў серыду Грыцона атруила. П. В. Шейн. Белорусские народные песни. СПб, 1874.
77 👁