Старонка 11
◀ / 173 ▶
АДНАКЛУБЫ складаны прым. З выбітым клубам. Ты, мусіць, забыўся ўжэ: у нас быў рабы вол, дак зьбіты быў клуб. Мы й звалі яго аднаклубы; калі рабы, а калі — аднаклубы. Кл. АДОРВА (аторва) р.-ы, мужч. і жан. Хапун, тарбахват (гл. тарбахват) (гл. уварваць у вып. 1960 г.). Толькі й круціцца на базары аторва вацёты. Глуск. АДЧЫКРЫЖЫЦЬ (аччыкрыжыць) -у, -ыш, перах., законч. Зрабіць (якую-небудзь рэч) незвычайна — так, што здзівіць працаю. Кл. Чатыры класы кончыў, а ўсім заяву пісаў. Так аччыкрыжыць, што ніякі пісар ні дакажэ. Кл. Ну й аччыкрыжыў дзвёры! Глуск. АКЛУНАК р.-нк-ка, мужч. Клунак. Кінуў аклунак і ўцёк. Зуб. Ідуць, бувало, шляхам людзі, нясуць аклункі. Кл. АПАЛ р.-у, мужч., множн. няма. Паліва. Шчыты (гл. шчыт у вып. 1959 г.) ўсё на апал пойдуць. Параўн.: Беруть дрыва зъ боровъ нашихь на опалъ. Акты Брестского земского суда, 1431 год. «Практыкаванні і матэрыялы па гісторыі беларускай мовы». Мінск, 1956. АПАРОЦЬ -у, -аш, перах., законч. Знайсці штосьці схаванае. Бач, дзёткі?! Самі нігоднаго арашка н[е] прынёсьлі ў хату. А мае апаролі й усё чысьцянько вубралі й вунасілі. Кл. АПІВОША р.-а. Тое, што і апівака (гл. апівака ў вып. 1959 г.). Як хто скаж[э]: хто апівака, а хто апівоша — адна хвала, хто п'е. Кл. АПОНЯ р.-і, жан. Шырокае, не дастасаванае да стану адзенне. Скінь ты ёту апоню! На дзьвох такіх можно надзёць такую апоню.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 173 ▶