блісьні ні раз не бачыў. Хал. Сабраў каваль усё сваё (усё сваё) прычындальле. Кл.
ПРЫЧЫНКА -і, жан. Зачэпка. Ліхі чалавек і за лучынку знойдзе прычынку. Кл. Яму сварыцца? Німа, то прыдумае прычынку. Баян.
ПТАХА р. -і, жан. Вялікая птушка. Каб бачылі! Што за птаха! Зь ельніку ўзагнаў. Мо' з гусь. Хіба мо' глушэц той? Кл.
ПУПОК -пк-а, мужч., памянш. ад пуп. Барб., Дубр.
ПУПОК р. -пк-а, мужч. 1. Малако ў рыбы (семянная залоза і гармоны, якія яна выдзяляе). Пупкі бываюць смачнейшыя за рыбу. Пас. Я. К. Раз дак мы наварылі адных пупкоў і йікры. Німа пупкоў, як з мянькоў (гл. мянёк). Кл. 2. Перан. Мянушка на чалавека, які вельмі любіў пупкі, і колер твару яго нагадваў вараныя пупкі. Кл. Параўн.: Відаць, не адзін напалоханы шчупакамі касяк напароўся на нябачаную капронавую смерць. Як заўсёды, старая сілява пазасядала ў вочках жабрамі, а моладзь, падсіляўнікі — пупкамі. Я. Брыль.
ПУЦЬ р. -і, жан. У вяліку пуць. В. Шчасьлівае вам пуці. Сл. Добрае вам пуці! Гладкае вам дарожкі. Кл.
ПЧАЛАДЗЁР р. -а, мужч., зняважл. Той, хто выдзірае пчолы (мёд), злодзей. Ву ж радакцая (вы ж супрацоўнікі рэдакцыі газеты)! Я заявіла вам на етаго пчаладзёра-злодзяя. На суд яго трэба. Глуск.
ПЭХКАЦЬ -а-ю, -а-еш, неперах., незаконч., ад гукапераймальнага пэх. Курыць і, выпускаючы дым, рабіць «пэх». Так даелі (гл. даесці ў вып. 1959 г.) зь естым курэньнем. Зьбяруцца
76 👁