Дыялектны слоўнік (1960). Частка 2. Ф. М. Янкоўскі

 ◀  / 238  ▶ 
ЗДАЛЕ'ЦЬ (здалёць) -ё-ю, -ё-еш, непераходны, незаконч. тр. Магчы, быць з еілаю. Што б здалёла, то н[е] йшла б кланяцца. Балаш. Прыходзіла Насьця. Кажэ, што дзядзька Miкодым сусім ні здалёе. Ані' ні робіць. Цярас хату цяжко пярастушць. Кл. Хіба хварэюдь да не здалёюць? Сл. Параўн.: нездалётны (гл. нездалётны ў выпуску 1959 г.). Якую здалёю (зрэзаць хвойку), такую й павалю. B. ЗДАЛЕЯОЧЫ (здалёючы) дзеепрыслоуе. Ужываецца з часціцаю не. Не здалёючы — не маючы сіл. Хіба ж я не здалёючы што зраблю зь ёстымі картоплямі? Чаеь сама скапаю (гл. скапаць), а чась хай сын сабе на здарбуе. Кл. Прышла ж, Улянко. П 'яць ўёрст не здалёючы йшла паўдня. Барб. ЗДАРАВЕ'Ц (здаравёц) -ўц-а, мужч., ад прыметніка здаровы (у сэнсе модны, дужы). Хіба такога здараўца хвароба возьме? Сым. Параўн.: здараўчаны, нездараўчаны. Краснадворцы Старобінекага раёна. ЗДРАТАВА'НЫ (здратаваны, -а(-ая), -ае) дзеепрыметнік ад здратаваць (гл. здратаваць). Збіты, сцёрты (гарод, пасеў) жывёлаю (капытамі), здратаваны — утаптаны капытамі. Усе просо здаратаванае. Кл. Параўн.: Коні прайшлі—ўвесь авес здратавалі. Я ня буду здратаваны жаць. Саламір'е Полацкага раёна. ЗДРАТАВА'ЦЬ (здратаваць) -у-еш, -у-е, пераходны, законч. тр. Збіць, сцерці (гарод, пасевы) жывёлай (капытамі). Усе чысьцянько просо здратавалі. К,л
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбзьме, здалець, здаравец, здарбўе, рббіць, саламіре, якўю
14 👁
 ◀  / 238  ▶