хавічны. Глуск. Параўн.: удушлівы. Саламір'е Полацкага раёна.
Дз
ДЗЕВАЧУР (арф.) -р-а, мужч. Тое, што і дзяўчур (гл. дзяўчур). Кл.
ДЗЕЛЬ (дзель) прыслоўе. Дзе-небудзь (апошняе таксама ўжываецца). Ты дзель нахавай (груш-дзічак) на гарэ (на столі) ці ў сёне, от смачные будуць, [е]к паляжаць. Кл.
ДЗЕЎЧАНЯ (дз[е]ўчаня, дзяўчаня) -ц-і, ніяк. Спагадлівае, спачувальнае. Дзяўчынка— не зусім сталая ці не вельмі практычная або нямоцная фізічна. Як там нашае дз[е]ўчаня? Ці ето трэба було, ёхаць за сьвёт? Н.-Андр.
ДЗЕЎЧАНЯТКА (дз[е]ўчанятка) -тк-а, ніяк. Памяншальна-ласкальнае ад дзеўчаня. Гл. дзеўчаня. Кл.
ДЗЮДЗЮН (дзюдзюн) -н-а, мужч. Мянушка чалавеку па асаблівасці (манеры) гаворкі. Кл.
ДЗЯДОК (дзядок, дз[е]док) -дк-а, мужч. Памяншальнае ад дзед. Хал., Сл., Кл.
ДЗЯДОК (дзядок, дз[е]док) -дк-а, мужч. Невялікі шасток у рыбацкіх прыладах—у сетцы-трыгубіцы, у крызе (гл. крыга ў выпуску 1959 г.). Кл.
ДЗЯЎЧУР (арф.) -р-а, мужч. З неадабральным адценнем. Хлапчук, падростак, які сябруе з дзяўчатамі. Кл.
ДЗЯЦЕЛЬНІК Гл. дзяцельнік у выпуску
75 👁