ГАМАНІЦЬ (гаманіць) -н-ю, -н-іш, непераходны, незаконч. тр. 1. Громка (дзвюм ці больш асобам) гаварыць, але разабраць, пра што гавораць, нельга: гавораць далекавата. На Просьсі гамоняць, мо п'яны[е] (едуць) з Глуська. Кл. 2. Гаварыць (дзве ці больш асоб) спакойна, дудукаць. Пасёлі й гамонім да й ня бачым, што йдуць. Кл. 3. Батаваць (гл. батаваць у выпуску 1959 г.), гаварыць без злосці, без дакору (пра якую-небудзь загану, недахоп, недагляд). Усê гамоняць на яё, што шкадуе (есці). Кл.
ГАМАЦЬ (гамаць) -а-ю, -а-еш, незаконч. тр. З дзіцячае лексікі. Есці. Гамай, донячка, гамай. Самі бальшуны (гл. бальшун у выпуску 1959 г.) пад'êлі, а табê ніхто гамаць ні даў. Кл.
ГАМАЧКІ (гамачкі). Нязменнае слова з дзіцячае лексікі. Естачкі. Гл. гамкі. Кл.
ГАМКІ (гамкі). Нязменнае слова з дзіцячае лексікі. Есці. Гамкі, дочачка, захацêла. Ідзі ж, дам гамкі. Кл. Гл. гамаць.
ГАМУЗАМ (гамузам) прыслоўе. Усе разам, усе гуртам; адразу ўсе (кінуцца, рынуцца, паваліць куды-небудзь). Пас. Янкі Купалы.
ГАНІЦЬ (ганіць) -н-ю, -н-іш, пераходны. Тое, што ганяць (куды-небудзь, напрыклад на пашу). Даўнêй у нас наранкі ні ганілі (кароў). Кл. На в[е]сьнê ганілі. Зуб.
ГАННЯ (ганьня) -нн-і, жан. 1. У перыяд спароўвання (злучкі) ваўкі, сабакі збіраюцца ў стада—у ганню. Кл. 2. Наогул — стада сабак. Кл. Параўн.: Калі ён падышоў да кулацкага хутара, яго здзівіла надзвычайная цішыня. Быва
80 👁