Старонка 34
◀ / 238 ▶
БРЫДЧАЦЬ (брыджчаць, брыччаць) -а-ю, -і-еш, непераходны. Станавіцца непрыгожаму, брыдкаму. Кл. БРЫЗКУЛЬ (брызкуль) -л-я, мужч. Халодны рэдкі, з перапынкамі (непрацяглы) дожджык. Кл. БРЫКАНУЦЬ (брыкануць) -кан-еш і -кн-еш, -кан-е, і -кн-е, законч. тр. Ударыць нагою, нагамі (конь, вол, карова). Ідзеце дал[е]й: падло (конь) брыкануць мажэ. Хал. БРЫКАЦЦА (брыкацца) -а-ешся, -а-ецца, незаконч. тр. Біць (конь, вол, карова) нагою, нагамі. Была (карова) на малако добра, але вельма брыкаласа. Надойіш даенку, і ўсе (усё малако) ў гной. Таго вала, што брыкаўса, прадалі. Кл. БРЫКЛІВЫ (брыклівы, брыкліву, -а(-ая), -ае) прыметнік. Такі (конь, вол і інш.), які брыкаецца (гл. брыкацца). Кл., пас. Янкі Купалы, Хал. БРЫКУН (брыкун) -н-а, мужч. Жывёліна (вол, конь), якая брыкаецца (гл. брыкацца). Пас. Янкі Купалы. БРЫКУХА (брыкуха) -х-і, жан. Жывёліна (карова, кабыла), якая брыкаецца (гл. брыкацца). Пас. Янкі Купалы. БРЭІЦЬ (брэйіць) -э-ю, э-іш, пераходны. 1. Галіць, брыць. Кл. 2. Чыста выкошваць. От каса! бачыш, як чысто брэйіць. Кл. БУВАЛІШНІ (бувалішні, бывалішні). Гл. бывалішні. Сл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 238 ▶