АШАТРАВАЦЬ (ашатраваць) -у-ю, -у-еш, пераходны, законч. тр. ад шатраваць (гл. шатраваць). Кл.
АШЛАПАВАТАЯ (ашлапаватая) Прыметнік, ужываецца ў спалучэнні з назоўнікамі страха, крыша. Такая (страха, крыша), якая паднята пад малым вуглом (супрацьлеглае быстрай; гл. быстры). Кл.
Б
БАГАЦЕЕЎ (багацеяў, багаце[е]ў) Прыналежны прыметнік ад багацей (гл. багацей у выпуску 1959 г.). Кл. Параўн.: Досыць шчаўя і мякіны з багацейскага стала. Пятрусь Броўка, Збор твораў, т. II, Мінск, 1957, стар. 46.
БАГНА (багна) -н-ы, жан. Жудаснае, непраходнае балота, але не дрыгвяністае. Вольн.
БАЙ (бай) -я, мужч. Мянушка чалавеку, які вельмі любіць і ўмее апавядаць, расказваць казкі, розныя прыгоды і гісторыі. Пайшоў Бай. Яго й празываюць Бай. Вольн.
БАЙЛЮЧАНЕЦ (арф.) -нц-а, мужч., множн.—байлючане. Жыхар в. Байлюкі. Кл.
БАЛАХОН (балахон) -н-а і -н-у, мужч. 1. Няўмела сшытая, шырокая і доўгая вопратка. Кл. 2. Бальнічны халат. У бальніцы ўсім даюць балахоны. Кл. Такі балахон гатка надзяваць. Глуск.
БАРБАРОВЕЦ (арф.) -оўц-а, мужч., множн.—барбароўцы (арф.). Жыхар в. Барба
81 👁