Старонка 27
◀ / 238 ▶
АПРАТВАЦЬ (апратваць) -ва-ю, -ва-еш, пераходны. Гл. апратаць. Матка вельмі доўга л[е]жала (гл. ляжаць у выпуску 1959 г.), то цётка дзяцей апратвала. Бабіроў. АПУДЗІЛА Гл. апудзіла ў выпуску 1959 г. Параўн.: пужала. Саламір'е Полацкага раёна. АПУЛІЦЦА (апуліцца) -ішся, -іцца. Стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу (апушчаны крылы, звешана галава, пер'е брыдкае, бруднае, не аблягае цела). Апуліласа, што кура, й стайіць пад дажджэм. Так і зьмёрзнуць можно. Кл. Параўн.: ашашкерыцца. Загор'е Карэліцкага раёна. АРАБІНА Гл. арабіна ў выпуску 1959 г. Параўн.: грабіна. Голдава Жалудоцкага раёна. АСАДА (асада) -д-ы, жан. Насаджэнні вакол сядзібы, вакол саду. Ля Слуцку вельмі харошу асаду бачыў. Глуск. У гэтым жа значэнні абсада (гл. абсада). Глуск. Параўн.: асада — матэрыял, з якога робяць вушакі, падаконнікі, шапкі для акон, дзвярэй. Саламір'е Полацкага раёна. АСКАБАЛАК (аскабалак, аскаболак) -лк-а, мужч. Абрубак, уцінак, адсечаны (абыякава), адламаны кавалак (жэрдкі, калоды). Пас. Янкі Купалы. Параўн.: аскялёпак. Саламір'е Полацкага раёна. АСМІХВАННЕ (асьміхванне) -нн-я, ніяк. Асмейванне (гл. асміхваць). Твайго асьміхван
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 238 ▶