Старонка 229
◀ / 238 ▶
УСЯ-УСЕНЬКАЯ. Усю-ўсёньку зімку ў лесе (на распрацоўцы лесу). Кл. ХАДНЯ ДА БЕЛАГА ДНЯ. Клопат і праца на ўсю ноч. Зуб. ХВАЛЯЦЬ ЗА ДОБРАЕ, ГАНЯЦЬ ЗА ЛІХОЕ (арф.). Сл. Гл. ганіць, ліхі ў выпуску 1959 г. ХВАРОБА ЎЗЯЛА (возьме). Хіба такога здараўца (гл. здаравец) хвароба возьмя? Сым. ХОЦЬ ВОКА ВЫКАЛІ (хаць воко выкаль). Кл. ХОЦЬ ГОЛАМУ АСТАЦЦА, АЛЕ НЕ ПАДДАЦЦА (арф.). Зуб. ХОЦЬ КЛОЧЧА, ХОЦЬ ВОЎНА, АБЫ КІШКА ПОЎНА. Хаць клočч[э], хаць воўна, абы кішка поўна. Кл. ХОЦЬ КУЛЬГАВЫ, ХОЦЬ НАСАТЫ, АЛЕ ХІТРЫ І БАГАТЫ. Выражае мараль прыватніцкага свету. Вольн. ХОЦЬ НЯЎЕЖНА, ДЫК УЛЕЖНА. Хаць няўêжна, дак улêжна. Асуджэнне гультайства, абыякавых, пасіўных адносін да свайго становішча, стану. Кас. (ЕЖ) ХОЦЬ РАСПЕРАЖЫСЯ (е(ê)ж, хаць (хоць) расьперажыса(ся)). Колькі хочаш, даадвалу. Кл., Хал., Сл. У госьц[е]х êж, хаць расьперажыса, а ў кішэню ні хавай. Вайц. ХОЦЬ ТЫ КЛАДЗІСЯ І ПАМІРАЙ. Хот ты кладзіса й памірай. Гавораць пры цяжкім становішчы, з якога цяжка знайсці выхад. Хал. ХТО ГАРУЕ, ДЫК І МАЕ. Хто гару[е], дак і ма[е]. Гаруе—у сэнсе працуе, працуе многа, не баіцца працы. В. ХТО ЕСЦЬ НАЖОМ, ТОЙ З'ЕСЦЬ РАЖОН. Хто êсь нажом, той зьêсь ражон. Кл. ХТО З КРАЮ—ТАМУ КАРАВАЮ, А ХТО З СЯРЭДЗІНЫ—ТАМУ БЯРЭЗІНЫ. У варыянтах: у сярэдзіне, на сярэдзіне, па сярэдзіне. Ураджэнец в. Во
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 238 ▶