Старонка 226
◀ / 238 ▶
СЯДЗЕЦЬ У ПЕЧАНІ (арф.). Тваё вучэньня ў печані ў маёй сядзіць. В. СЯДЗЯЦЬ САБЕ КУМА І КУМ ДЫЙ КУМКАЮЦЬ. С[е]дзяць сабê кума й кум да й кумкаюць. Каламбур, заснаваны на гукавым супадзенні—кума, кум і кумкаць (жабінае «спяванне»). Гл. кумкаць, закумкаць, кумканне. ТАК І ЖЫЛІ ДАЎНЕЙ: ХТО СХЛУСІЦЬ, ТОЙ ВЫП'Е І ЗАКУСІЦЬ, А ХТО ПРАЎДУ СКАЖА, ТОЙ ТАК СПАЦЬ ЛЯЖА (арф.). Пас. Янкі Купалы. ТАК САБЕ НІЧОГА НЕ БЫВАЕ. Так сабê нічого не бувае. Хал. ТАМ, ДЗЕ КАМАР КОЗЫ ПАСЕ. Там, дзе бязлюддзе, дзе камары ды козы; вельмі далёка. Кл., Сл. ТАРАБАНІЦЬ ЯЗЫКОМ (тарабаніць [е]зыком). Па-пустому багата і громка гаварыць. Хал. ТАЎЧЫ МАК (таўкці, таўкчы мак). 1. Літаральнае значэнне. 2. Таўкуць мак (камары, мошкі) — лятаюць клубком, роем. Кл. ТО ЗМАНІЦЬ, ТО ЗБРЭША (то зманіць, то збрэш[э]). Кл. ТРАСЦА ТРАСЕ (арф.). Сл. ТРЭБА—ЯК ЖЫЦЬ (арф.). Хал. ТРЭБА, ЯК СЛЯПОМУ ЛЮСТРА (арф.). Глуск. ТРЭ, ЯК ЦЕРНІЦА. Выгаладаўся, дак трэ, як церніца. Пас. Янкі Купалы. ТЫМ ЧАСАМ. Пабаўса трохі, тым часам скочу ў капярацаю. Кл. З майіх (равеснікаў) нікого не асталосо, паўміралі, а я, дзякаваць богу, тым часам нішто йшчэ, дарма (гл. дарма). Хал. ТЫЯ ГАДЫ Бывала. Сціплыя апавядальнікі, расказваючы прыгоды, прыгадваючы былое, звычайна замяняюць бывала на тыя гады. Тые годы ў Крацкôў (касіць сена) êхалі с таранамі, с квасам, вады людзкае ні бачылі, руду адну пілі. Кл. Тые годы на Юр'е хадзі-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 238 ▶