ПАДКІДНЫ МЯЧЫК (паткідны м'ячык, паткідны мячык). Назва гульні, тое самае, што салавей (гл. салавей). Параўн.: у рускай мове лапта.
ПАДНЯЦЬ ГАРМІДАР (арф.). Глуск, Вайц.
ПАДПІЛАВАЦЬ РОГІ (патпілаваць рогі). Вельмі ні скачы, ні такіх бачыў. Знойдуцца й табе патпілаваць рогі. Кл.
ПАЕХАЛА СТО, НА СІВЫМ КАНІ, БЯЖЫ, ЗДАГАНІ! Так адказваюць на дакучлівае што? —Што?—Паехала сто... Кл.
ПАЗБІВАЦЬ РОГІ (пазьбіваць рогі). Кл. Параўн.: у рускай мове обломать рога.
ПАЙСЦІ НА ХІТРЫКІ (пайці і пайсьці на хітрыкі). Глуск, Кл., В.
ПАЙСЦІ Ў СВЕТ (пайці ў сьвет, пайсьці ў сьвет). Глуск, Хал., Сым., В.
ПАКУЛЬ НЕ АЖАНІЎСЯ, ТО БЫЎ АДЗІН (СЫН), АЖАНІЎСЯ—НІВОДНАГА НЯМА. Покуль ні ажаніўса, то буў адзін (сын), ажаніўса—ніводнаго німа. Пра тых сыноў, якія, стаўшы сямейнымі, цураюцца бацькоў. Барб.
ПАЛЬЦЫ, ЯК ГРАБЛІ (арф.). 1. Памерзлі. 2. Нягнуткія, спрацаваныя (у старых). Хал.
(ЖЫЦЬ) ПАН-ПАНАМ (пан-панам). У раскошы, у багацці. Сыны паўгадоўваў—адзін в[е]лікае навукі,— грошы шлюць, сваё багацьце нідзе дзеласо. Жыве пан-панам. Сл.
ПАПАСЦІСЯ Ў ПЕРАПЛЁТ (папасьціса(я) у п[е]раплёт). Вольн., Глуск.
ПАРАЎНЯЦЬ НОГІ (параўняць ногі). Глуск, Зуб. Пахадзіць пасля працяглага сядзення ці іншай позы, пры якой сагнуты ці падкурчаны ногі.
ПАСПІЛОЎВАЦЬ РОГІ (пасьпілоўваць рогі). Глуск. Параўн.: у рускай мове обломать рога.
ПАЧУЦЬ НА АДНО ВУХА. Пачуць, але неда
80 👁